Крымінальная справа супраць дзяўчыны загінулага Віталя Шышова; новае відэа зь беларуска-літоўскай мяжы. Найважнейшае за 17 жніўня

Выступ Бажэны Жолудзь на мітынгу памяці Віталя Шышова, Кіеў, 3 жніўня 2021

Падзеі 17 жніўня

У Беларусі штодня выносяцца прысуды ў справах, якія праваабаронцы аднесьлі да палітычна матываваных

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суды і выракі 17 жніўня: 3 гады «хіміі» за спробу ўратаваць незнаёмца ад затрыманьня

У Беларусі працягваецца перасьлед грамадзян за праявы грамадзянскай пазыцыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арышты і ператрусы 17 жніўня: у будынку ДАІ схапілі шахтара, а затрыманых падчас суду над Калесьнікавай арыштавалі

У дачыненьні Бажэны Жолудзь цяпер вядзецца крымінальнае сьледзтва. Яна была дзяўчынай фармальнага кіраўніка «Беларускага дому ва Ўкраіне» Віталя Шышова, які загінуў 2 жніўня ў Кіеве

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі пачалі крымінальную справу супраць дзяўчыны загінулага Віталя Шышова

Генпракуратура ініцыявала стварэньне міжведамаснай камісіі для ацэнкі маёмаснай шкоды, нанесенай у гады Другой сусьветнай вайны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія ўлады хочуць спагнаць паўтрыльёна даляраў кампэнсацыі за страты падчас вайны

У леташнім жніўні на некаторых буйных беларускіх прадпрыемствах пачаліся хваляваньні рабочых, ня згодных з вынікамі выбараў і гвалтам сілавікоў над мірнымі дэманстрантамі. Глядзім, што на гэтых заводах цяпер.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прыбытак упаў у 12 разоў. Што на заводах, дзе год таму пачыналіся пратэсты

Кіраўнік літоўскай памежнай службы генэрал Рустамас Любаевас на брыфінгу 17 жніўня абвінаваціў беларускі бок у спробах дыскрэдытаваць Літву

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўскі генэрал назваў заявы беларускага боку пра пабіцьцё мігрантаў у Літве наўмыснай дыскрэдытацыяй

Пазьней літоўскія памежнікі апублікавалі відэа зь мяжы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памежная служба Літвы абвінаваціла беларускіх службоўцаў у незаконным пераходзе мяжы. ВІДЭА

Урад Латвіі падтрымаў папраўкі да закону, паводле якіх незаконнае перасячэньне дзяржаўнай мяжы прызнаецца цяжкім злачынствам

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія ўзмацняе пакараньне за незаконны пераход мяжы. За гэта можа быць да 4 гадоў пазбаўленьня волі.

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў журналістам у Белым доме, што не шкадуе аб сваім рашэньні вывесьці ўсе амэрыканскія войскі з Афганістану

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн: «ЗША ня будуць удзельнічаць у чужой грамадзянскай вайне»

Рух «Талібан» абвясьціў усеагульную амністыю для ўрадавых чыноўнікаў Афганістану

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібы абвясьцілі амністыю для чыноўнікаў і заклікалі афганцаў вярнуцца да працы