Беларуская апазыцыйная лідэрка 9 жніўня выступіла ў Вільні ў МЗС і на Лукіскім пляцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская падвяла вынікі году пратэстаў: «За адзін год рэжым ператварыўся зь нелегітымнага ў тэрарыстычны»Гайка Маас запэўніў беларусаў у далейшай падтрымцы з боку Нямеччыны. Ён перакананы, што цяперашні рэжым ня мае ні палітычнай, ні маральнай легітымнасьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік МЗС Нямеччыны: «Сёньня ўся Беларусь у закладніках у Лукашэнкі»«Мы салідарныя зь беларускім народам і яго правам выбіраць сваіх лідэраў», — заявіла дзейсная старшыня АБСЭ, міністар замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ з нагоды першай гадавіны прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Старшыня АБСЭ: мы салідарныя зь беларусамі і іх правам выбіраць сваіх лідэраўУ гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў выканаўчы загад аб блякаваньні маёмасьці дадатковых асобаў, датычных да сытуацыі ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША абвясьцілі новыя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі. СЬПІСБрытанія ўводзіць эканамічныя санкцыі супраць калійнай галіны і галіны нафтапрадуктаў, а таксама накладае абмежаваньні на тавары і тэхналёгіі двайнога прызначэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вялікая Брытанія ўвяла новыя санкцыі супраць афіцыйнага Менску. Лукашэнка: «Ды падавіцеся вы!»У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі на будынку мэрыі ў польскай сталіцы зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг на знак салідарнасьці зь беларусамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На будынку мэрыі ў Варшаве вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг. ФАТАФАКТ9 жніўня, у гадавіну выбараў прэзыдэнта 2020 году, калі Цэнтравыбаркам назваў яго пераможцам, Лукашэнка даў прэс-канфэрэнцыю. Яна доўжылася больш за 8 гадзін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ніводзін мускул не здрыгануўся б увесьці ў дзеяньне армію». Лукашэнка выступіў праз год пасьля выбараўВярхоўны суд Рэспублікі Беларусь 9 жніўня разгледзеў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі Беларускага ПЭН-цэнтру. Суд вырашыў зьліквідаваць арганізацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вярхоўны суд вырашыў зьліквідаваць Беларускі ПЭН-цэнтарСупрацоўнікі Падляскага памежнага атраду на польска-беларускай мяжы з 6 жніўня штодня затрымліваюць мігрантаў. Самая вялікая група — 85 чалавек — была затрыманая ў суботу ў раёне Кузьніцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За выходныя ў Польшчы затрымалі 349 мігрантаў, якія парушылі мяжу з боку Беларусі9 жніўня споўнілася 95 гадоў Янку Запрудніку — гісторыку, публіцысту, палітолягу, аднаму з самых вядомых і актыўных дзеячоў беларускай дыяспары ў ЗША.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША Янка Запруднік: «Пражыў 95 гадоў так, як хацелася»