Як паведамляецца на сайце памежнай службы Польшчы, затрыманыя замежнікі, хутчэй за ўсё, — грамадзяне Іраку і Аўганістану.
Цяпер польскія службы высьвятляюць асобы, узрост і грамадзянства кожнага з 349 мігрантаў. Усе замежнікі праходзяць тэставаньне на каранавірус. Пасьля пацьверджаньня асобы іх па рашэньні суду зьмяшчаюць у ахоўныя цэнтры.
Лічба 85 затрыманых за содні мігрантаў 7 жніўня перакрыла ранейшы рэкорд — 70 чалавек, якіх затрымалі 5 жніўня.
Усяго з пачатку году на ўчастку, падкантрольным Падляскаму аддзяленьню памежнай службы, затрымалі 871 мігранта, які парушыў дзяржаўную мяжу, незаконна трапіўшы на тэрыторыю Польшчы.
Пасьля рашэньня МУС Літвы не затрымліваць мігрантаў, а накіроўваць іх назад у Беларусь, улады Латвіі і Польшчы адзначаюць павелічэньне патокаў мігрантаў на свае тэрыторыі.