Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На будынку мэрыі ў Варшаве вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг. ФАТАФАКТ


У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі на будынку мэрыі ў польскай сталіцы зьявіўся бел-чырвона-белы сьцяг на знак салідарнасьці зь беларусамі.

Здымак сьцягу апублікаваў у сваёй афіцыйнай старонцы ў Інстаграм мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

«Год таму ў Беларусі былі сфальсыфікаваныя прэзыдэнцкія выбары. Але падман рэжыму не спыніў свабодных беларусак і беларусаў у іх імкненьні да ўласнай вольнай й дэмакратычнай дзяржавы. Узгадаем пра іх. Будзем салідарныя! Жыве Беларусь!», — напісаў мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі пад фатаздымкам.

Выбары 2020 году і іх наступствы. Коратка

Паводле афіцыйных лічбаў Цэнтарвыбаркаму, Аляксандар Лукашэнка набраў на прэзыдэнцкіх выбарах 80,1% галасоў, аднак незалежныя апытаньні паказвалі значна ніжэйшы ўзровень яго падтрымкі. Пад ціскам людзей, якія патрабавалі паказаць ім сапраўдныя вынікі галасаваньня, на шэрагу ўчасткаў камісіі прывялі лічбы бюлетэняў за кандыдатаў — Сьвятлана Ціханоўская шматкроць апярэджвала Лукашэнку.

Плятформа «Голос» у ліпені 2021 году завяршыла альтэрнатыўны падлік галасоў на выбарах 2020 году, афіцыйныя вынікі якіх апазыцыя і краіны Захаду лічаць сфальшаванымі. Паводле плятфомы «Голос», Ціханоўская набрала мінімум 3 млн галасоў і перамагла ў першым туры выбараў 9 жніўня 2020 году.

Пасьля выбараў 9 жніўня 2020 году ў розных гарадах краіны адбыліся масавыя пратэсты, сілавікі ўжывалі гвалт, у тым ліку траўматычную зброю, некалькі чалавек загінула, тысячы людзей былі затрыманыя і заявілі пра катаваньні ў пастарунках і ізалятарах. Ніводнай справы за катаваньні і сьмерці пры разгоне пратэстаў не было заведзена. Супраць удзельнікаў пратэстаў завялі тысяч спраў, больш за 600 чалавек у краіне прызнаныя палітвязьнямі. Сьвятлану Ціханоўскую прымусілі выехаць з краіны.

Краіны Захаду ўвялі супраць Лукашэнкі і ягонага атачэньня санкцыі за фальсыфікацыі і масавыя рэпрэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG