У «справе Ціханоўскага» ішло некалькі судовых працэсаў.
17 траўня пракурор запрасіў ад 2 да 4 год турмы для паплечнікаў Ціханоўскага Зьмітра Фурманава, Уладзімера Кнігі і Яўгена Разьнічэнкі, якіх затрымалі разам з блогерам на пікеце 29 траўня 2020 году ў Горадні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракурор запрасіў для фігурантаў «справы Ціханоўскага» ў Горадні ад 2 да 4 гадоў калёнііКіроўцу аўтадому «Страна для жизни» Аляксандра Арановіча, які аднойчы сыграў двайніка Ціханоўскага, 27 красавіка ў Горадні асудзілі на 6 гадоў калёніі. На гарышчы дома ў ягоных бацькоў знайшлі дымавую шашку. Гэта стала адным з асноўных доказаў ягонай віны ў арганізацыі масавых беспарадкаў.
Аўтара Youtube-каналу «Слуцк для жизни» Уладзімера Няронскага суд Лагойскага раёну пакараў 3 гадамі калёніі сёлета 2 лютага.
Справу самога блогера Сяргея Ціханоўскага будуць разглядаць у Гомельскім судзе, калі — пакуль невядома.
Адвакатка Яўгена Разьнічэнкі Тацяна Лішанкова на судзе ў справе горадзенскага пікета 29 траўня заяўляла хадайніцтва, каб Сяргея Ціханоўскага дапыталі ў межах гэтай справы, а таксама каб зачыталі ягоныя паказаньні зь пісьмовых матэрыялаў справы. Аднак суд не задаволіў ніводнага з гэтых хадайніцтваў. Адначасна ўдзельнікам працэсу задавалі шмат пытаньняў пра блогера.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пахвілінна. Як затрымлівалі Ціханоўскага ў Горадні«Ці ўтрымліваюць ролікі пазытыўную інфармацыю пра ўладу?»
Допыт Зьмітра Фурманава на судзе ў Горадні 18 студзеня.
— Ці ўтрымліваюць гэтыя ролікі пазытыўную інфармацыю пра дзейнасьць дзяржаўных органаў улады, або толькі нэгатыў? — запытаўся пракурор Мікіта Мысьлівец пра матэрыялы на YouTube-канале Ціханоўскага.
— Адмаўляюся ад паказаньняў.
— Ціханоўскі дзейнічаў як прадстаўнік СМІ?
— Не, толькі як блогер.
— На якія тэмы Ціханоўскі браў інтэрвію ў простых людзей?
— На розныя, доўга пералічваць. Людзі расказвалі, як жывуць.
— Вы асабіста сустракаліся зь Ціханоўскім?
— Так, 14 лютага 2020 году, калі ён прыехаў здымаць відэа пра Горадню.
— За якія грошы Ціханоўскі езьдзіў па гарадах, здымаў відэа, мантаваў яго?
— Зь ягоных словаў, за грошы беларусаў, якія яму дапамагалі.
— Ціханоўскі расказваў вам, па якім прынцыпе здымаў ролікі, як адбіраў населеныя пункты, каб указаць на нібыта бязьдзеяньне з боку дзяржаўных органаў?
— Адмаўляюся адказваць.
— Хто плаціў за харчаваньне і начлег у вашых паездках зь Ціханоўскім па гарадах Беларусі?
— Ціханоўскі.
«Ці абавязаны быў Ціханоўскі спыніцца і размаўляць з вамі?»
Допыт пацярпелага міліцыянта Ўладзімера Казлоўскага, які ўпаў падчас пікету ў Горадні 29 траўня 2020 году, на судзе 9 лютага.
— Як вы зразумелі, што гэта Ціханоўскі? — запытаўся пракурор Мікіта Мысьлівец.
Казлоўскі адказаў, што знаў блогера па службе, бо раней знаходзіўся на адміністрацыйным судзе над іншым чалавекам, які наведаў сустрэчу зь Ціханоўскім у Горадні. Адметнымі рысамі Ціханоўскага пацярпелы міліцыянт назваў майку і кепку з надпісам «Страна для жизни» і вялікі тэпаць у руцэ.
— Па Ціханоўскім было відаць, што ён ня хоча размаўляць з жанчынай у кепцы? — запытаўся адвакат Фурманава Вадзім Мушынскі.
— Я ў яго не пытаўся.
— Нейкія законныя патрабаваньні з вашага боку Ціханоўскаму прад’яўляліся?
— Растлумачце гэтае пытаньне.
— З вашага боку, як прадстаўніка ўлады, якія-небудзь законныя патрабаваньні прад’яўляліся Ціханоўскаму?
— Якія законныя патрабаваньні?
— Я ж у вас пытаюся, прад’яўляліся або не?
— Што вы канкрэтна маеце на ўвазе?
— Вы, як супрацоўнік міліцыі, падыходзіце да грамадзянаў, спрабуеце нешта высьветліць... Канкрэтна Ціханоўскаму нешта гаварылася кшталту «Прад’явіце дакумэнты» або «Прайдзіце са мной», нешта падобнае было?
— Я зьвяртаўся.
— Дзеля чаго?
— Я ж ужо адказваў...
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У судзе ў «справе Ціханоўскага» агучылі, колькі каштавала лячэньне пацярпелых міліцыянтаў— Ці можна разглядаць гэты зварот як законнае патрабаваньне? Што вы патрабавалі ад Ціханоўскага?
— Разабрацца ў сытуацыі... Спыніцца.
— Дзеля чаго?
— Каб пагаварыць.
— Вы сказалі, што Ціханоўскі не рабіў ніякіх супрацьпраўных дзеяньняў. Для чаго было...
— У нас супрацоўнікі міліцыі размаўляюць з грамадзянамі, толькі калі яны нешта ўчыняюць?
— Добра. Скажыце, калі ласка, ці абавязаны быў Ціханоўскі спыніцца і размаўляць з вамі?
— Да яго зьвяртаецца прадстаўнік улады...
— Ці абавязаны ён быў спыняцца і размаўляць з вамі?
— Ён абавязаны быў выканаць законнае патрабаваньне.
— Якое законнае патрабаваньне?
— Спыніцца...
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што вядома пра міліцыянта, які ўпаў на пікеце Ціханоўскай у Горадні— У вашым разуменьні Ціханоўскі абавязаны быў адказваць на пытаньні гэтай жанчыны? — удакладніла адвакатка Ўладзімера Кнігі Сьвятлана Гарбаток.
— У нашым разуменьні супрацоўніку міліцыі трэба не дапусьціць нейкай канфліктнай сытуацыі.
— Не, вы адкажыце на маё канкрэтнае пытаньне. Павінен быў?
— Ня ведаю.
— Чаму ў гэтай сытуацыі вы ўсё ж больш увагі ўдзялілі фігуры Ціханоўскага, а не грамадзянцы з ружовым брылём? — запыталася судзьдзя Вольга Бекушава.
— Ня тое што належнай увагі... Нікому не пасьпеў удзяліць належнай увагі. Паспрабаваў спыніць, каб разабрацца ў сутнасьці. Вось і ўсё.
— Вы казалі, што спрабавалі вырашыць канфлікт. Што, як вы бачылі, мусіў быў зрабіць Ціханоўскі дзеля вырашэньня канфлікту? Вы плянавалі яго прымусіць адказваць на пытаньні? — далучылася да допыту адвакатка Гарбаток.
— Проста пагаварыць, высьветліць ягоны пункт гледжаньня.
— Навошта? Як бы гэта дапамагло вырашыць канфлікт?
— Разабрацца ў сытуацыі, — паўтарыў Казлоўскі.
«Чаму вы не дапамаглі напарніку, а пайшлі за Ціханоўскім?»
Допыт пацярпелага міліцыянта Аляксандра Хвалені, які хадзіў на пікеце ў Горадні з рупарам, у судзе 9 лютага.
— Чаму вы пайшлі за Ціханоўскім, а не засталіся побач з жанчынай (якая правакавала блогера на агрэсіўную рэакцыю. — РС)? — запыталася адвакатка Лішанкова.
— Яна заставалася на месцы.
— У вас была ўпэўненасьць, што жанчына застанецца на месцы і ня сыдзе?
— Яна была ў зоне бачнасьці.
— Чаму вы не прыйшлі на дапамогу ўласнаму напарніку, а пайшлі ўсьлед за Ціханоўскім?
— Бо напарнік паказаў мне позіркам ісьці туды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы целасклад Ціханоўскага бачылі?». Дапыталі міліцыянта з рупарам зь пікету ў Горадні
«Хто самы першы імкнуўся пакінуць месца, да таго падышлі»
Допыт пацярпелага амапаўца Віктара Будніка на судзе ў Горадні 17 лютага.
— Вы затрымалі мужчыну. Ці ведалі вы, хто гэта? — запытаўся пракурор Мікіта Мысьлівец.
— На першым этапе, хто гэта, што...
— Чаму затрымлівалі менавіта яго?
— Хто самы першы імкнуўся пакінуць месца, да таго першага падышлі.
— Ці аказваў ён нейкі супраціў?
— На паўдарозе пачаў упірацца, размахваць, не хацеў ісьці.
— Чаму вы абмежаваліся адным чалавекам? — запытаўся адвакат Вадзім Мушынскі. — Чаму затрымалі толькі Ціханоўскага і адразу павезьлі яго ў мікрааўтобусе ў міліцыю?
— Вы хочаце, каб яны машыну на дах паставілі? Дзеля бясьпекі перадусім.
— Ён што, вам прадстаўляўся? Як вы даведаліся? У інтэрнэце паглядзелі? — запыталася судзьдзя Вольга Бекушава, як Буднік даведаўся, што гэта менавіта Ціханоўскі.
— Хутчэй за ўсё, чуў, ведаў, хто такі Ціханоўскі, і разгледзеў у машыне, што гэта ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ішлі 10 чалавек. Чаму вы затрымалі аднаго?» У Горадні дапыталі амапаўца, які затрымаў Ціханоўскага— Як вы прыйшлі да высновы, што трэба затрымаць менавіта гэтага чалавека? Бо ён быў першы ў натоўпе? — запыталася адвакатка Тацяна Лішанкова.
— Ну так.
— Чаму вы не падышлі да супрацоўніка міліцыі і не запыталіся, чаму ён ляжыць, хто адказны за гэта, хто яго ўдарыў? Чаму вы пачынаеце затрымліваць людзей, якія проста сыходзяць?
— А што, калі б мы падышлі (да міліцыянта), а яны тады зьехалі, а сярод іх аказаўся той, хто зьдзейсьніў правапарушэньне?
— Калі затрымлівалі (Ціханоўскага), вы патлумачылі прычыну затрыманьня?
— Асабіста я не тлумачыў.
— Ці правільна я разумею, што вы прыехалі і адразу пачалі затрымліваць Ціханоўскага?
— Не затрымліваць, а прайсьці ў машыну.
«Ці чулі вы ад Ціханоўскага пра неабходнасьць прымяняць гвалт?»
Пытаньні пракурора Мікіты Мысьліўца Зьмітру Фурманаву на судзе ў Горадні 6 траўня:
— Вы тлумачылі, што езьдзілі зь Ціханоўскім па гарадах Беларусі... Што вам вядома, хто арганізоўваў, каардынаваў гэтых людзей, валянтэраў?
— Ціханоўскі.
— Сам асабіста?
— Так.
— У яго хапала часу па ўсёй рэспубліцы арганізоўваць гэтых людзей?
— Відаць, так. Я ня ведаю.
— Можа, вам Ціханоўскі расказваў, што ёсьць яшчэ нейкія людзі, якія дапамагаюць арганізоўваць пікет 29 траўня ў Горадні?
— Не, не расказваў.
— Вы зь Ціханоўскім увогуле камунікавалі падчас паездак?
— Так.
— На якія тэмы вы камунікавалі зь ім?
— Выключна наконт пікетаў па зборы подпісаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта што, акт застрашваньня?». У «справе Ціханоўскага» дапыталі фігуранта, які раней служыў у міліцыі— Ён на кожным пікеце прысутнічаў?
— На тых, у якіх я прымаў удзел, так, на ўсіх.
— Скажыце, у паездках харчаваньне, паліва хто аплачваў?
— Ціханоўскі.
— Сам Ціханоўскі?
— Так.
— Ці інфармаваў вас Ціханоўскі, ці складаліся ў дачыненьні да яго пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах?
— Ён пра гэта казаў у сваіх відэа на Youtube.
— У судовым паседжаньні першапачаткова вы патлумачылі, што Статкевіч вам быў вядомы толькі як палітык, так? А вы ягонай дзейнасьцю цікавіліся? Праграмай ягонай дзейнасьці?
— Незразумела, што значыць праграма.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ён у мяне». У судзе паглядзелі відэа з рэгістратара амапаўца, які затрымліваў Ціханоўскага— Праграма ягонай дзейнасьці па перадвыбарчай кампаніі.
— Дык ён жа ня ўдзельнічаў у выбарах. Мне незразумелае пытаньне.
— Што-небудзь пра сувязь Статкевіча і Ціханоўскага вам вядома, пра камунікацыю паміж імі?
— Я проста бачыў інтэрвію, зноў жа на Youtube-канале.
— Хто ў каго браў інтэрвію? — удакладніла судзьдзя Вольга Бекушава.
— Ціханоўскі браў інтэрвію ў Статкевіча.
— Ці чулі вы ад Ціханоўскага асабіста або ад асобаў зь ягонага атачэньня пра неабходнасьць прымяняць гвалт у дачыненьні да супрацоўнікаў міліцыі пры правядзеньні пікетаў?
— (неразборлівы адказ).
— Ці тлумачыў вам Ціханоўскі, што пад выглядам пікетаў будзе праводзіцца незаконнае масавае мерапрыемства зь ягоным удзелам — мітынгі так званыя?
— Не, не казаў.