Чаму ЗША аднавілі дзеяньне санкцыяў раней, чым прадугледжвалася? Ці паўплывалі на гэтае рашэньне абвінавачаньні ў датычнасьці ЗША да змовы супраць Аляксандра Лукашэнкі? Ці прадугледжвае цяперашні санкцыйны пакет юрыдычныя «другасныя санкцыі» — распаўсюд іх на кампаніі трэціх краінаў, якія маюць бізнэс з падсанкцыйнымі беларускімі прадпрыемствамі?
На гэтыя пытаньні адказвае Валер Кавалеўскі, кіраўнік кабінэту Сьвятланы Ціханоўскай, яе прадстаўнік у міжнародных справах. У мінулым Кавалеўскі — беларускі дыплямат, а пазьней супрацоўнік Сусьветнага банку.
Учора ЗША абвясьцілі, што з 3 чэрвеня аднаўляецца дзеяньне эканамічных санкцыяў адносна 9 беларускіх прадпрыемстваў.
Кавалеўскі
- Падставы для аднаўленьня дзеяньня эканамічных санкцыяў ЗША былі ўжо даўно
- Падзеі жніўня-верасьня 2020 году паказалі, куды рухаецца рэжым Лукашэнкі
- Гэта крыху запозьненае рашэньне
- Чаму ЗША аднавілі санкцыі на тыдзень раней за дэдлайн, які яны самі вызначылі — таму што беларускія ўлады адмаўляюцца наагул прызнаваць наяўнасьць у краіне палітвязьняў, ня тое што абмяркоўваць іх вызваленьне
- Махавік рэпрэсіяў не спыняецца, і колькасьць палітвязьняў працягвае расьці
- На мой погляд, рашэньне ЗША зьвязанае выключна з наяўнасьцю палітвязьняў. Яно ніяк не зьвязанае зь ліпавай гісторыяй з «замахам» на Лукашэнку і «вайсковым пераваротам», гэта правакацыя спэцслужбаў
- У афіцыйных паведамленьнях пра зьмест размовы Байдэна і Пуціна нічога не гаварылася пра тое, што яны наагул закраналі тэму Беларусі
- Кароткі адказ Пяскова, што два прэзыдэнты абмяркоўвалі пытаньне замаху на Лукашэнку, нагадвае рэліз ФСБ
- Вэрсія пра ўдзел у гэтай апэрацыі ФСБ выдумлялася на хаду, постфактум
- ФСБ паставілі перад фактам
- Тое самае адбылося і з размовай Пуціна і Байдэна. Лукашэнка заявіў, што яны абмяркоўвалі тэму замаху на яго. Абвяргаць словы свайго «заклятага сябра» Крамлю было няёмка
- ЗША вычарпальна адказалі на абвінавачаньні ў датычнасьці да замаху на Лукашэнку і вайсковага перавароту — гэта ўсё хлусьня
- Няма ніякіх доказаў таго, што ўрад ЗША меў дачыненьне да падобных плянаў
- Таму няма чаго і камэнтаваць
- Я ведаю, што гэтыя санкцыі юрыдычна тычацца толькі забароны для амэрыканскіх кампаніяў мець бізнэс з 9 беларускімі падсанкцыйнымі прадпрыемствамі
- Але сам факт увядзеньня амэрыканскіх санкцыяў адбіваецца на рэпутацыі любога бізнэсу, супраць якога яны ўводзяцца
- Гэта будзе ствараць складанасьці для гэтых беларускіх прадпрыемстваў у тым, каб весьці справы з прадпрыемствамі з трэціх краінаў
- Акрамя таго, гэта першы, але і самы важны крок
- Гэта можа дадаць рашучасьці Эўразьвязу, Вялікай Брытаніі, Канадзе ўводзіць свае санкцыі
- Я падкрэсьлю: гэтыя санкцыі ўведзеныя не таму, што амэрыканцы гэтага захацелі, яны ўведзеныя таму, што рэжым Лукашэнкі адмовіўся вызваліць палітвязьняў
- Таму адказнасьць за страты, якія стануць вынікам санкцыяў, ляжыць выключна на беларускіх уладах
- Санкцыі адносна «Паўночнага патоку — 2» — гэта быў той выпадак, калі Кангрэс ЗША вырашыў умяшацца і выказаць сваю думку
- У Кангрэсе ЗША ёсьць двухпартыйны кансэнсус у ацэнках сытуацыі ў Беларусі
- Рашэньне аб аднаўленьні санкцыяў прымаў урад, але мяркую, што пазыцыя Кангрэсу была прынятая да ўвагі.
Што варта ведаць пра санкцыі ЗША