Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Рэзэрвуем асымэтрычны адказ для амэрыканскага боку». МЗС Беларусі адрэагавала на санкцыі ЗША


«Белнафтахім» зноў апынуўся пад санкцыямі
«Белнафтахім» зноў апынуўся пад санкцыямі

Міністэрства замежных спраў Беларусі выступіла з заявай у сувязі з рашэньнем Злучаных Штатаў аб аднаўленьні санкцый супраць дзевяць прадпрыемстваў нафтахімічнай галіны Беларусі.

«Шкадуем аб рашэньні амэрыканскага боку аднавіць дзеяньне санкцый у дачыненьні да канцэрну „Белнафтахім“ і прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад. Гэты крок фактычна накіраваны на пагаршэньне матэрыяльнага дабрабыту беларускіх грамадзян і зьніжэньне эканамічнага патэнцыялу краіны. Такія дзеяньні недвухсэнсоўна дэманструюць, за якую папраўдзе „свабодную і незалежную Беларусь“ выступае амэрыканская адміністрацыя», — гаворыцца ў заяве.

МЗС заявіў, што ў пытаньнях сувэрэнітэту і незалежнасьці «кампрамісу ня будзе». Беларусь — краіна, якая ў стане «пастаяць за сябе, і не зьбіраецца паддавацца ўзьдзеяньню санкцый і абмежаваньняў».

У замежнапалітычным ведамстве заявілі, што Беларусь «рэзервуе асымэтрычны адказ і для амэрыканскага боку».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG