«Я спрабую зразумець іх лёгіку. Але сумна робіцца ад таго, што ім весела, што народу становіцца горш. Любое далейшае ўзмацненьне жорсткасьці санкцый прывядзе да таго, што грамадзянская супольнасьць, пра якую яны клапоцяцца, перастане існаваць. І гэта будзе, я лічу, абсалютна абгрунтавана ў дадзенай сытуацыі.
У маім разуменьні тыя асобы, якія заклікаюць зараз да санкцыяў, зьдзяйсьняюць злачынства супраць свайго народу. Я лічу, што менавіта так гэта трэба расцэньваць», – заявіў міністар замежных справаў Уладзімір Макей.
Ён дадаў, што ўлады Беларусі вытрымаюць узмацненьне ціску з боку Захаду. «Рэжым моцны, і ён выстаіць. Таму трэба выбудоўваць зь ім адносіны зыходзячы з гэтага фактару», – заявіў ён.