Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадары — Макею: «Нармальных адносін ня будзе, пакуль ня спыніцца гвалт»


Эўрапейскія амбасадары ў Беларусі фатаграфуюцца ў Менску з плякатамі «Не гвалту!» у кастрычніку 2020 году. Сярод іх і нямецкі, і францускі дыпляматы
Эўрапейскія амбасадары ў Беларусі фатаграфуюцца ў Менску з плякатамі «Не гвалту!» у кастрычніку 2020 году. Сярод іх і нямецкі, і францускі дыпляматы

Амбасадары Нямеччыны і Францыі ў Беларусі сустрэліся зь міністрам Макеем і, апроч іншага, нагадалі пра асноўныя ўмовы нармалізацыі адносінаў з Эўразьвязам.

Амбасадар Нямеччыны ў Беларусі Манфрэд Хутэрэр і амбасадар Францыі Нікаля дэ Лакост сустрэліся зь міністрам замежных спраў Беларусі Ўладзімерам Макеем. Абмеркавалі міжнародную палітыку, двухбаковыя стасункі і сытуацыю ў Беларусі.

Амбасада Францыі ў Беларусі сьцьвярджае, што гаварылі «канструктыўна».

Амбасадары перадалі Макею занепакоенасьць урадаў сваіх дзяржаваў з прычыны сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі і нагадалі пра пазыцыю Эўразьвязу, што адносіны немагчыма будзе нармалізаваць, пакуль:

  • ​ня будзе пакладзены канец сілавым дзеяньням, накіраваным супраць мірных дэманстрантаў,
  • ня будуць вызваленыя ўсе палітвязьні і
  • ня будзе пачаты шырокі ўсебаковы палітычны дыялёг і, як вынік, праведзеныя новыя прэзыдэнцкія выбары.

Нядаўна ў інтэрвію беларускаму тэлебачаньню Ўладзімер Макей заявіў, што ў адказ на замежны ціск беларускія ўлады зьнішчаць грамадзянскую супольнасьць. Гаворачы пра пазыцыю Захаду, Макей адзначыў: «Любое далейшае ўзмацненьне жорсткасьці санкцый прывядзе да таго, што грамадзянская супольнасьць, пра якую яны клапоцяцца, перастане існаваць. І гэта будзе, я лічу, абсалютна абгрунтавана ў дадзенай сытуацыі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG