Два новыя варыянты каранавірусу былі выяўленыя ў Бразыліі або ў людзей, якія прыехалі адтуль. Варыянты атрымалі назвы P1 і P2. Пра тое, чым яны небясьпечныя, піша брытанская The Guardian.
Абодва варыянты падобныя, але менавіта P1 выклікае трывогу ў Вялікабрытаніі пасьля выяўленьня шасьці выпадкаў — тры ў Ангельшчыне і тры ў Шатляндыі.
P1 упершыню быў выяўлены ў Японіі ў людзей, якія прыехалі з гораду Манаўс ў Бразыліі. Наступныя дасьледаваньні пацьвердзілі, што гэты варыянт сапраўды паходзіць з Манаўсу — гораду на рацэ Амазонка, які пацярпеў ад першай хвалі каранавірусу, пік якой прыйшоўся на красавік летась. Абсьледаваньне донараў крыві ў кастрычніку там паказала, што 76% насельніцтва маюць антыцелы, таму меркавалася, што яны, прынамсі, часова абароненыя. Але ў студзені там былі зафіксаваныя выпадкі сярод людзей, якія раней выздаравелі ад COVID-129.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы: брытанскі варыянт каранавірусу больш сьмертаносны, чым лічылася дагэтульВарыянт P2 цяпер шырока распаўсюджаны ў Бразыліі і мае менш трывожных мутацый.
Кансультатыўная група Вялікабрытаніі ў справе новых рэсьпіратарных вірусаў (Nervtag) назвала P1 «варыянтам, які выклікае заклапочанасьць». Гэты вірус больш хутка перадаецца (як і варыянт «Кент» B118) і можа быць здольны процістаяць антыгенам. Іншымі словамі, вакцыны, распрацаваныя супраць звычайнага каранавірусу, могуць ня вельмі добра супраць яго працаваць, а людзі, у якіх былі антыцелы пасьля перанесенага COVID-19, могуць ня мець супраць гэтага варыянту натуральнага імунітэту.
Чым P1 адрозьніваецца ад іншых варыянтаў
Nervtag паведамляе, што P1 «мае 17 унікальных амінакіслотных замен, тры прагалы, чатыры сынанімічныя мутацыі і адну ўстаўку 4nt». Усе варыянты гэтага штаму маюць шэраг мутацый, але сярод іх асноўную трывогу выклікаюць K417T, E484K і N501Y.
Больш за ўсё турбуе мутацыя E484K. Яна таксама адносіцца да так званага паўднёваафрыканскага варыянту, які мае амаль ідэнтычныя зьмены ў спайкавым бялку. З гэтай прычыны ў Вялікабрытаніі цяпер праводзяць пільныя дасьледаваньні і проціэпідэмічныя захады ўсюды, дзе гэты варыянт знаходзяць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы б’юць трывогу: мутацыі каранавірусу робяць вакцыны менш эфэктыўныміЁсьць таксама выпадкі, калі кенцкі варыянт, які за межамі Брытаніі называюць брытанскім, і які вядомы сваім хуткім распаўсюджваньнем, атрымаў мутацыю E484K. Лічыцца, што такая мутацыя дае гэтым штамам некаторую здольнасьць абыходзіць вакцынацыю. Гэта зьніжае эфэктыўнасьць вакцыны, але не выключае яе ўзьдзеяньне цалкам.
Якія шанцы, што P1 атрымае шырокае распаўсюджваньне
Мэдыкі спадзяюцца, што невялікую. Хоць, паводле іх, гэта залежыць ад таго, наколькі добра эпідэміёлягі адсочваюць любыя выпадкі і ізалююць інфікаваных і іх кантакты.
Уласна кажучы, гэта той самы сродак, які прымяняўся у першыя месяцы пандэміі і даў станоўчы вынік не паўсюль.
Бразыльскі варыянт можа зрабіць летні адпачынак за мяжой немагчымым
Навукоўцы зьвяртаюць увагу, што кантраляваць новыя штамы складана ў эпоху глябальных падарожжаў. Каб не дапусьціць такога варыянту як P1 у свае краіны, службы пагранічнага кантролю і карантын таксама павінны працаваць эфэктыўна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Варыянт брытанскага каранавірусу: што мы ведаем пра ягоКалі ж летам пасьля посьпехаў вакцынацыі ў многіх краінах будуць зьняты абмежаваньні на паездкі, і людзі пачнуць адпачываць за мяжой, шанцы на пранікненьне новых варыянтаў на нацыянальныя тэрыторыі ўзрастуць.