Разьвітаньне з Раманам Бандарэнкам адбудзецца 20 лістапада з 11-й да 12-й гадзіны ў менскай царкве Ўваскрасеньня Хрыстовага (Гамарніка, 27А).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Разьвітаньне з Раманам Бандарэнкам пройдзе 20 лістапада
Маскоўскі суд Менску прысудзіў карэспандэнтцы БелаПАН Юліі Коцкай 8 сутак арышту за нібыта ўдзел у нядзельнай акцыі пратэсту 15 лістапада, якую яна асьвятляла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістку Юлію Коцкую асудзілі на 8 сутак за нібыта ўдзел у акцыі. Сьведка-міліцыянт не назваў ніякіх дэталяў затрыманьня
У распараджэньні Радыё Свабода аказаўся шматстаронкавы «Агляд дачыненьняў ЭЗ — Беларусь», які сёньня быў разасланы лідэрам краін Эўразьвязу для вывучэньня і падрыхтоўкі да наступнага паседжаньня Рады міністраў замежных спраў ЭЗ, якое адбудзецца 7 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз зьбіраецца блякаваць перамовы Беларусі з МВФ аб крэдытах і аб уступленьні ў СГА
На нефармальнай відэаканфэрэнцыі міністраў замежных справаў краін Эўразьвязу, якая адбываецца ў чацьвер, дасягнутая дамоўленасьць аб распрацоўцы чарговага пакету абмежавальных захадаў у дачыненьні да Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністры ЭЗ дамовіліся аб трэцім пакеце эўрапейскіх санкцыяў супраць беларускіх уладаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Бурэль: Лукашэнка больш не атрымае ад нас ніводнага эўра
Алена Бандарэнка, маці Рамана Бандарэнкі, перадала «Нашай Ніве» копію лябараторнага аналізу крыві яе сына. У гэтым дакумэнце відаць, што этылявага сьпірту ў крыві Рамана Бандарэнкі няма — у выніку аналізу стаіць 0.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці Бандарэнкі перадала журналістам копію лябараторнага аналізу крыві сына. ФОТА
Генпракуратура распачала крымінальную справу супраць мэдыка, які перадаў Tut.by інфармацыю пра стан Рамана Бандарэнкі. Артыкул — раскрыцьцё ўрачэбнай таямніцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генэральная пракуратура завяла крымінальную справу за раскрыцьцё вынікаў мэдычнага агляду Рамана Бандарэнкі
Прыняты ў ЗША «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі» пашырае паўнамоцтвы прэзыдэнта ЗША ў справе ўвядзеньня новых санкцыяў супраць Беларусі, у тым ліку ў сувязі «са спрэчнымі прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі 2020 году і наступнымі рэпрэсіямі з боку ўраду».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі
Чэмпіёнка сьвету па лёгкай атлетыцы Марына Арзамасава страціла працу. Раней яна падпісала ліст спартовай грамадзкасьці з патрабаваньнямі адмяніць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў, але потым адклікала свой подпіс.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэмпіёнка сьвету Арзамасава страціла працу ў цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі
Лукашэнка прызначыў палкоўніка міліцыі Мікалая Карпянкова намесьнікам міністра ўнутраных спраў — камандзірам унутраных войскаў. Раней Карпянкоў узначальваў Галоўнае ўпраўленьне барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карпянкоў стаў намесьнікам міністра ўнутраных спраў — камандзірам унутраных войскаў
Аляксандра Канюка прызначалі паслом Беларусі ў Армэніі, Андрэй Раўкоў узначаліць дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Азэрбайджане, Юры Сянько — у Кітаі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызначыў амбасадарамі былых высокапастаўленых сілавікоў і кіраўніка Мытнага камітэту
Замест Юрыя Бондара Міністэрства культуры ўзначаліў Анатоль Маркевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка зрабіў свайго былога памочніка міністрам культуры