Некалькі дзясяткаў тысяч чалавек выйшлі на праспэкт Незалежнасьці 1 лістапада на традыцыйны нядзельны марш пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гранаты і стрэльбы супраць кветак і сьвечак. Як у Менску прайшоў марш «Дзяды супраць тэрору». ФОТА і ВІДЭА
Марш пачаўся з разгону калёны на праспэкце Незалежнасьці з ужываньнем сьвятлашумавых гранат і стрэлаў у паветра. Праваабаронцам вядомыя імёны больш 200 затрыманых
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 260 чалавек затрымалі 1 лістапада падчас пратэстаў у Беларусі, — праваабаронцы
Падчас пратэстаў у Менску затрыманыя тры журналісты газэты «Новы час», тэлеканалу «Белсат» і агенцтва ТАСС.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас разгону маршу ў Курапаты затрымалі 7 журналістаў
Журналісты зафіксавалі ўдзел афіцыйных прапагандыстаў БТ у правакацыі на Маршы ў Курапаты
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што выбухнула сёньня перад камэрамі здымачнай групы СТБ?
Родныя Ігара Аліневіча гавораць, што нічога ня ведалі пра ягоны намер прыехаць у Беларусь. Пра затрыманьне экс-палітвязьня стала вядома ў ноч на 29 кастрычніка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Думаю, закрыцьцё межаў зьвязанае з затрыманьнем Ігара». Маці анархіста Аліневіча ня ведае, дзе сын
Беларусы дапамагаюць сям'і зь пяцьцю дзецьмі, бацьку якіх затрцмалі напярэдадні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы, беларусы, доўга цярпелі» — шматдзетная сям’я, у якой затрымалі бацьку каля гімназіі, дзякуе за дапамогу
1 лістапада, у дзень Усіх сьвятых, беларусы, што жывуць у Літве, ушанавалі памяць Кастуся Каліноўскага на могілках Росы ў Вільні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На могілках Росы ў Вільні беларусы ўшанавалі памяць лідэра паўстаньня 1863–1864 гадоў Кастуся Каліноўскага
У падпісным каталёгу «Белпошты» на першае паўгодзьдзе няма «Белгазеты», «„Комсомольской правды“ в Белоруссии», «Народнай волі» і «Свободных новостей плюс».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У падпісны каталёг не ўключылі «Камсамолку», «Белгазету», «Народную волю» і «Свободные новости»
Паводле Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Беларусі зарэгістравалі 977 новых выпадкаў каранавірусу. Днём раней было 983.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за суткі выявілі 977 інфікаваных COVID-19