Прэмія Сахарава беларускай апазыцыі, Марш пэнсіянэраў, Пуцін пра неапраўданую жорсткасьць у Беларусі. Найважнейшае за 22 кастрычніка

Прэзыдыюм Каардынацыйнай рады, 18 жніўня 2020 году.

Сёлетнюю праваабарончую прэмію «За свабоду думкі» імя Андрэя Сахарава прысудзілі беларускай апазыцыі, прадстаўленай Каардынацыйнаю радаю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмію імя Сахарава атрымала беларуская апазыцыя, прадстаўленая Каардынацыйнаю радаю

22 кастрычніка каля Чырвонага касьцёла на плошчы Незалежнасьці ў Менску на акцыю пратэсту пад назвай «Марш людзей з (не)абмежаванымі магчымасьцямі» сабраліся людзі з інваліднасьцю — прыхільнікі перамен.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прайшоў Марш людзей з інваліднасьцю. ФОТА, ВІДЭА

Святлана Ціханоўская, якая сёньня знаходзіцца зь візытам у сталіцы Даніі Капэнгагене, выказала падзяку за прэмію, адзначыўшы, што ўсе ўзнагароды, якія яна атрымлівае, насамрэч адрасаваныя беларускаму народу, паведамляе Тэлеграм-канал Ціханоўскай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дацкае выданьне Politiken ўручыла Святлане Ціханоўскай узнагароду Freedom Award

РФ ня ўмешваецца ў падзеі ў Беларусі і разьлічвае, што гэтак жа паступяць іншыя краіны, даўшы беларусам самім разабрацца ў сытуацыі, заявіў сёньня прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін, інфармуе Інтэрфакс.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: хай адкажуць тыя, хто дапусьціў у Беларусі неапраўданую жорсткасьць

Сацыялягічнае дасьледаваньне: на выбарах Ціханоўская набрала 52,2% галасоў, Лукашэнка — 20,6%. Такія вынікі свайго сацыялягічнага дасьледаваньня агучыў аналітык брытанскага аналітычнага цэнтру Chatham House Рыгор Астапеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сацыялягічнае дасьледаваньне: на выбарах Ціханоўская набрала 52,2% галасоў, Лукашэнка — 20,6%

Дырэктар Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргей Нарышкін па выніках сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам заявіў пра неабходнасьць захаваньня стабільнасьці ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Уплыў звонку відавочны», — кіраўнік Службы зьнешняй выведкі Расеі ў Менску

22 кастрычніка праваабарончая група «Рэпартэры бязь межаў» афіцыйна завярнулася да Арганізацыі Аб’яднаных Нацый з заклікам асудзіць «беспрэцэдэнтны ціск» на журналістаў і цэнзуру ў Беларусі ў сувязі з падзеямі пасля прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 290 арыштаў. «Рэпартэры бязь межаў» завярнуліся ў ААН праз сытуацыю з журналістамі ў Беларусі

Суд Цэнтральнага раёну Менску прысудзіў 13 сутак адміністрацыйнага арышту паэту Дзьмітрыю Строцаву за ўдзел у «несанкцыянаваным мерапрыемстве».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паэта асудзілі на 13 сутак за тое, што паказваў «вікторыю» 

Каб дапамагчы супрацоўнікам арганізацый дзяржаўнага кіраваньня выказаць сваю падтрымку народным патрабаваньням, супольнасьць «Честные люди» распрацавала бясьпечны чат-бот на плятформе Telegram @honest_dialog_bot.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дыялёг з народам. «Честные люди» зьвярнуліся да супрацоўнікаў дзяржаўнага апарату