Такія вынікі свайго сацыялягічнага дасьледаваньня агучыў аналітык брытанскага аналітычнага цэнтру Chatham House Рыгор Астапеня.
Дасьледнік адзначыў, што 13,7% рэспандэнтаў не захацелі адказаць на пытаньне, за каго галасавалі.
З дасьледаваньня таксама вынікае, што толькі 10,5% апытаных цалкам упэўненыя, што афіцыйныя вынікі выбараў не былі сфальсыфікаваныя.
Паводле Астапені, беларускае грамадзтва падзелена на тры групы: тыя, хто падтрымлівае пратэсты (43,3%); назіральнікі (33,6%) — гэта тыя, хто збольшага за патрабаваньні пратэстоўцаў, але хоча стаяць убаку; тыя, хто супраць пратэстаў (23,1%).
Стаўленьне да Каардынацыйнай рады (КР) супадае з гэтым падзелам грамадзтва. Тыя, хто падтрымлівае пратэст, падтрымліваюць і КР. Тыя, хто супраць пратэсту, — супраць КР. Што да “назіральнікаў”, яны не разумеюць ролі і дзеяньняў КР.
Вынікі свайго дасьледаваньня Рыгор Астапеня апублікаваў на сайце Chatham House.