Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дыялёг з народам. «Честные люди» зьвярнуліся да супрацоўнікаў дзяржаўнага апарату


Чыноўнікі на мітынгу ў Горадні, 17 жніўня
Чыноўнікі на мітынгу ў Горадні, 17 жніўня

Каб дапамагчы супрацоўнікам арганізацый дзяржаўнага кіраваньня выказаць сваю падтрымку народным патрабаваньням, супольнасьць «Честные люди» распрацавала бясьпечны чат-бот на плятформе Telegram @honest_dialog_bot.

Такім чынам, зьявілася магчымасьць адказаць, ці падтрымліваюць кіраўнікі дзяржустановаў народныя патрабаваньні, пры жаданьні можна заставацца інкогніта.

Больш падрабязна аб праекце і пакрокавым выкананьні інструкцый — на сайце dialog.honest-people.by.

Паводле ініцыятывы, гэта дапаможа пачаць збор статыстыкі, якая пакажа народу адзінства з тымі, хто рэальна кіруе краінай, а не проста раздае злачынныя загады.

«У органах дзяржаўнага кіраваньня працуюць больш за 100 тысяч чалавек. Менавіта ў вашых руках магчымасьць спыненьня крызісу, які ўзьнік з-за фальсыфікацыі выбараў прэзыдэнта і гвалту з боку сілавых органаў. Калі вы працуеце ў дзяржаўных органах, падтрымайце народныя патрабаваньні праз бясьпечны чат-бот», — гаворыцца ў звароце «Честных людей».

Цяпер супрацоўнікі дзяржаўных органаў могуць бясьпечна праявіць асабістую пазыцыю і падтрымаць народныя патрабаваньні. Перадусім спыніць гвалт з боку сілавікоў, пакараць вінаватых і правесьці новыя сумленныя выбары.

«Працягваючы выконваць злачынныя загады дзейнай улады, вы парушаеце прынцыпы закону аб дзяржаўнай службе: вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, служэньне народу і прыярытэт правоў і свабодаў чалавека. Кожны супрацоўнік — найважнейшая частка мэханізму кіраваньня краінай. Мы пакажам, што сумленных дзяржслужачых — большасьць», — зьвяртаюцца «Честные люди» да чыноўнікаў.

У выніку гэта дапаможа сфармаваць супольнасьць людзей, якім не абыякавы лёс краіны, і пачаць рух дзеля пераадоленьня крызісу, перакананыя ініцыятары дыялёгу дзяржамэнэджэраў з народам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG