Два шэсьці пэнсіянэраў, хатні арышт Шклярава, Уласавай і Салея, пажар на Сьветлагорскім камбінаце. Найважнейшае за 19 кастрычніка.

Марш пэнсіянэраў у Менску

Найважнейшыя падзеі дня.

У цэнтры Менску прайшоў «Марш мудрасьці» з удзелам пэнсіянэраў — прыхільнікаў пераменаў. Паралельна сваё шэсьце правялі пэнсіянэры — прыхільнікі Лукашэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прайшлі два шэсьці пэнсіянэраў — апазыцыйнае і праўладнае

Палітоляга і аўтара расейскай «Новай газеты» Віталя Шклярава адпусьцілі зь менскага СІЗА № 1 пад асабістую паруку палітоляга Юрыя Васкрасенскага.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Віталя Шклярава перавялі пад хатні арышт. Ён быў на сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ

«У канцы працоўнага дня ў пятніцу сьледчы паведаміў адвакатам праз тэлефоне, што вырашана зьмяніць Ільлю Салею меру стрыманьня на хатні арышт. Вечарам ён ужо быў дома, дзе знаходзіцца і цяпер. Пачуваецца нармальна», — паведаміў прэсавы сакратар Каардынацыйнай Рады Антон Раднянкоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Ільлю Салея перавялі пад хатні арышт, забаранілі кантактаваць зь сям'ёю

Лілія Ўласава выйшла з СІЗА КДБ. Пра гэта ў інтэрвію Tut.by паведаміў палітоляг Юры Васкрасенскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Лілію Ўласаву перавялі зь СІЗА КДБ пад хатні арышт 

Грамадзянская ініцыятыва «Союз» мае намер стварыць палітычную партыю, якая будзе выступаць за беларуска-расейскую інтэграцыю. Старшынём прэзыдыюму аргкамітэту абралі Сяргея Лушча, лідэра прарасейскай моладзевай арганізацыі «Русь молодая», якая працуе ў Беларусі з 2011 году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прарасейская структура спрабуе зарэгістраваць у Беларусі партыю

Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што гатовы «сустрэцца» з кіраўніком Азэрбайджану і пайсьці на кампраміс у справе Нагорнага Карабаху. Пра гэта ён сказаў у інтэрвію ТАСС.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Армія абароны Карабаху заявіла пра 729 загінулых вайскоўцаў з армянскага боку

Жыхары вёскі Якімава Слабада, побач зь якой месьціцца камбінат, паведамілі Свабодзе, што ранкам 19 кастрычніка яны чулі два моцныя выбухі з боку заводу беленай цэлюлёзы. Потым навакольле ахінуў густы чорны дым.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прынамсі адзін чалавек загінуў у пажары на Сьветлагорскім цэлюлёзна-кардонным камбінаце, які не дабудавалі кітайцы. ФОТА

Праз рост выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі Міністэрства аховы здароўя зацьвердзіла мэтадычныя рэкамэндацыі для прафіляктыкі захворваньня ў кампаніях і на прадпрыемствах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя выдала мэтадычныя рэкамэндацыі па барацьбе з COVID-19. Можна не выконваць у турмах, школах, КДБ 

Віленчукі з аўторка змогуць атрымаць у аптэках бясплатна таблеткі ёдыду кальцыю, паведамілі гарадзкія ўлады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхары Вільні атрымаюць бясплатныя прэпараты ёду на выпадак аварыі на Беларускай АЭС