Лілія Ўласава выйшла з СІЗА КДБ. Пра гэта ў інтэрвію Tut.by паведаміў палітоляг Юры Васкрасенскі.
Паводле яго, Уласавай зьмянілі меру стрыманьня на хатні арышт. Васкрасенскі кажа, што сам яе сустрэў і адвёз дадому.
Лілія Ўласава — вядомы мэдыятар, сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады.
Таксама з СІЗА пад хатні арышт перавялі адваката Ільлю Салея, палітоляга Віталя Шклярава. Усе яны былі ўдзельнікамі сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у ізалятары 10 кастрычніка, пасьля чаго, паводле Юрыя Васкрасенскага, ён атрымаў заданьне падрыхтаваць сьпіс зьняволеных, якіх можна вызваліць.
У так званай «амэрыканцы» надалей застаюцца прэтэндэнт у прэзыдэнты Віктар Бабарыка і ягоны сын Эдуард, а таксама адвакат Максім Знак.