Папа Рымскі ў Хірасіме заклікаў краіны сьвету зьнішчыць ядзерную зброю

Папа Рымскі Францішак

Падчас візыту ў японскі горад Хірасіма Папа Рымскі Францішак асудзіў выкарыстаньне ядзернай зброі і назваў гэтую зьяву «злачынствам».

«Сёньня, як ніколі раней, выкарыстаньне ядзернай энэргіі для вайны зьяўляецца злачынствам ня толькі супраць чалавечай годнасьці, але і супраць любой магчымай будучыні для нашага агульнага сьвету», — сказаў пантыфік на Мэмарыяле міру.

Перад гэтым Папа Францішак наведаў Нагасакі. Там ён заклікаў краіны сьвету зьнішчыць ядзерную зброю.

6 жніўня 1945 году ЗША скінулі ядзерную бомбу на Хірасіму, загінула каля 140 000 чалавек. Праз тры дні ў Нагасакі ад атамнай бомбы загінула 74 000 чалавек. Пасьля гэтага Японія капітулявала, што стала канцом Другой сусьветнай вайны.