Папа Францішак у нядзелю правёў 25 хвілін у ліфце, які захраснуў паміж паверхамі, і спазьніўся на аўдыенцыю на плошчы Сьвятога Пятра ў Ватыкане, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на тэлеканал Sky News.
Ліфт спыніўся з прычыны падзеньня напружаньня электрычнага току. Пантыфіка вызвалялі пажарныя ратавальнікі.
Выйшаўшы да вернікаў на сем хвілін пазьней за прызначаны пачатак аўдыенцыі, Францішак выбачыўся перад людзьмі і заклікаў воплескамі падзякаваць яго ратавальнікаў.
«Я ім так удзячны, пасьля 25 хвілін працы ім удалося запусьціць яго (ліфт) зноў», — сказаў Папа Рымскі.