Тысячы людзей стаялі на вуліцах Бухарэсту ў першы дзень трохдзённага візыту папы рымскага Францішка ў Румынію. Людзі віталі пантыфіка на яго шляху да прэзыдэнцкага палацу.
Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Румыніі Клаўсам Ёханісам і кіраўніком Румынскай праваслаўнай царквы патрыярхам Даніілам, папа адслужыў імшу ў Саборы сьвятога Язэпа ў Бухарэсьце.
Дзясяткі тысяч вернікаў наведалі імшу пад адкрытым небам, якую правёў папа Францішак у сьвятыні Шумулеў-Чук 1 чэрвеня. Гэта паломніцкае месца зьяўляецца часткай румынскага горада Меркура-Чук, дзе пражываюць пераважна этнічныя вугорцы. Значная частка гэтай меншасьці ідэнтыфікуе сябе як каталікі ў краіне, якая зьяўляецца пераважна праваслаўнай.