Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у сераду, што ЗША ня будзе абмяркоўваць з Кітаем сваё рашэньне занесьці кампанію Huawei Technologies у чорны сьпіс — паведамляе Reuters
«Гэта справа нацыянальнай бясьпекі» — кажа Трамп. — «Huawei выклікае неспакой для нашага войска, для нашай выведкі, і мы не зьбіраемся весьці бізнэс з Huawei... Мы паглядзім, як будуць разьвівацца адносіны з Кітаем, але Huawei гэта ня той гулец, якога мы хочам абмяркоўваць, ня той, пра якога мы хочам зараз размаўляць»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вынікі візыту Болтана ў Беларусь. Погляд беларускі і польскіУ мінулым прэзыдэнт ЗША казаў, што ён ня супраць таго, каб у перамовах з Пэкінам наконт гандлю ўздымаць тэму Huawei. Трамп і старшыня КНР Сі Цьзіньпінь гэтым летам дамовіліся, што ЗША здымуць абмежаваньні на Huawei Technologies, а Кітай набудзе некаторыя амэрыканскія сельскагаспадарчыя прадукты.
ЗША зьмясьціла Huawei у чорны сьпіс Дэпартамэнту гандлю з прычыны магчымых праблем нацыянальнай бясьпекі. Дэталі і кампанэнты, зробленыя ў ЗША, ня могуць быць прададзеныя тым, хто знаходзіцца ў гэтым сьпісе.
Дарадца Дональда Трампа Джон Болтан падчас нядаўняга візыту ў Менск абмяркоўваў тэму Huawei з Аляксандрам Лукашэнкам і нэгатыўна выказваўся аб прысутнасьці крамаў Huawei у Беларусі.
Пры гэтым іншы кітайскі гігант, мабільны апэратар China Mobile, таксама вядзе перамовы зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Найбуйнейшы ў сьвеце апэратар мабільнай сувязі вядзе перамовы зь Беларусьсю