25 жніўня 1991-га былі юрыдычна замацаваныя вынікі змаганьня пакаленьняў за незалежнасьць — Вярхоўны Савет надаў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце статус канстытуцыйнага закону.
Сэсія была скліканая на патрабаваньне дэпутатаў Апазыцыі БНФ, да якіх далучыліся іншыя дэмакратычныя дэпутаты (усяго за скліканьне сэсіі выказалася 84 дэпутаты), і працавала 24-25 жніўня. Прэзыдыюм ВС прапанаваў павестку дня з двух пунктаў — «Аб бягучым моманце» і «Аб саюзным дагаворы», апазыцыя БНФ унесла пакет прапаноў, сярод якіх былі галоўнымі абвяшчэньне незалежнасьці, пытаньне аб адказнасьці кіраўніцтва ВС за бязьдзеяньне ў дні путчу, аб забароне КПБ-КПСС, аб стварэньні ўласнага войска.
Перад пачаткам сэсіі група дэпутатаў БНФ дамаглася прадстаўленьня прамога тэлеэфіру і зьвярнулася да жыхароў Менску з заклікам прыходзіць на плошчу перад Домам ураду. На плошчы сабраліся тысячы людзей.
У выніку, камуністычная большасьць была вымушаная пагадзіцца з большасьцю прапаноў дэпутатаў БНФ. Старшыня ВС Мікалай Дземянцей падаў у адстаўку, дзейнасьць КПБ-КПСС была прыпыненая. Нарэшце, Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце БССР быў нададзены статус канстытуцыйнага закону — Беларусь юрыдычна зрабілася незалежнай дзяржавай.
Ужо празь некалькі дзён пачаўся працэс прызнаньня Беларусі краінамі сьвету — так, у пачатку верасьня газэта «Свабода» паведаміла, што Польшча прызнала Беларусь як незалежную дзяржаву.
Празь некалькі тыдняў, у верасьні 91-га, Вярхоўны Савет прыняў рашэньне аб назове краіны (замест БССР — Рэспубліка Беларусь) і наданьні бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу «Пагоня» статусу дзяржаўных сымбаляў.
«Мы зь вялікім шанаваньнем павінны памятаць і адзначаць усе падзеі, зьвязаныя са змаганьнем і сьцьвярджэньнем нашае дзяржаўнае незалежнасьці, — піша ў сваім артыкуле тагачасны старшыня Апазыцыі БНФ Зянон Пазьняк. — Гэта найперш 25 Сакавіка 1918 года, сьвята, якое мы адзначаем як Дзень Волі і аб’яўленьне незалежнасьці БНР. Гэта 27 ліпеня 1990 года — дзень аб’яўленьня Дэклярацыі аб незалежнасьці БССР, якая была прынятая Вярхоўным Саветам у выніку ўдалага выкарыстаньня гарбачоўскай палітыкі і дзякуючы найперш рацыянальнай і ахвярнай барацьбе дэпутатаў Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце. Гэта нарэшце — вянец усіх падзей — дасягненьне рэальнай незалежнасьці Беларусі 25 Жніўня 1991 года.
Ад гэтага часу вось ужо 21 год Беларусь існуе ў сьвеце як раўнапраўная незалежная дзяржава, прызнаная ўсёй міжнароднай супольнасьцю. Такім чынам, гістарычна адбыліся тры падзеі, тры этапы беларускай незалежнасьці: 25 Сакавіка, 27 Ліпеня і 25 Жніўня. Пры цяперашнім антыбеларускім рэжыме ніводная з гэтых датаў не адзначаецца як афіцыйнае дзяржаўнае сьвята. Больш таго, сьвяткаваньне іх, фактычна, забаронена. А спробы грамадзкасьці адзначыць гэтыя сьвяты выклікаюць супрацьдзеяньне і рэпрэсіі з боку антыбеларускай улады... Пасьля ліквідацыі антыбеларускага рэжыму (а ён будзе ліквідаваны) даты, зьвязаныя з гэтымі трыма вялікімі падзеямі Незалежнасьці, будуць аб’яўлены (у гэтым я не сумняваюся) дзяржаўнымі сьвятамі Беларусі. Прытым 25-ы Сакавік і 25-ы Жнівень як даты этапныя, паваротныя і гістарычныя будуць адзначаныя (у гэтым я таксама не сумняваюся) чырвоным колерам календара як непрацоўныя выходныя сьвяточныя дні», — піша Зянон Пазьняк.