4 жніўня супрацоўнікі Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю затрымалі кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. На кватэры і лецішчы праваабаронцы, а таксама ў офісе арганізацыі прайшлі ператрусы. Бяляцкага вінавацяць паводле крымінальнага артыкулу "ўтойваньні прыбыткаў у асабліва буйных памерах". Бяляцкага затрымалі прынамсі на 3 сутак.
20.50 Кэтрын Эштан – на баку Алеся Бяляцкага
18.36 Дзеяньні Літвы – "нож у сьпіну беларускай дэмакратыі"
Партыя "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" прыняла заяву адносна перадачы дадзеных пра банкаўскія рахункі ў Літве 400 грамадзян Беларусі Міністэрствам юстыцыі Літвы беларускаму рэжыму.
Паганяйла: улады хочуць застрашыць праваабаронцаў
Намесьнік старшыні БХК Гары Паганяйла адзначае, што арышт Бяляцкага для яго непрымальны факт. Ён ня можа пагадзіцца з тым, што праваабаронцу могуць узяць пад варту.
"Улады так жорстка робяць, бо Бяляцкі вядомы праваабаронца ў Беларусі, які карыстаецца вялізным міжнародным аўтарытэтам. Гэта легендарная асоба, якая вельмі даўно займаецца абаронай правоў.
Ва ўмовах нагнятаньня абстаноўкі страху, перасьледу іншадумцаў улады хочуць застрашыць праваабаронцаў, магчыма паралізаваць дзейнасьць Праваабарончага цэнтра "Вясна", зачыненага ўладамі".
17.51 Літоўскія чыноўнікі не падумалі? Ці не хацелі думаць?
17.45 Віцэ-міністар юстыцыі Літвы: «Гэта апаганьваньне праўных мэханізмаў»
16.30 Бюро ў правах чалавека ААН занепакоена арыштам Бяляцкага
15.50 Літвіна: Бяляцкі – бясстрашны і прынцыповы чалавек
15.35 БНФ патрабуе вызваленьня Бяляцкага
Партыя БНФ назвала крымінальны перасьлед праваабаронцы Алеся Бяляцкага "палітычнай расправай".
"Усе акалічнасьці справы не даюць магчымасьці ўсумніцца, што матывы перасьледу Алеся Бяляцкага маюць палітычны характар. Праваабарончы цэнтар "Вясна", старшынёй і заснавальнікам якога ёсьць спадар Бяляцкі, даўно назаляў вочы рэпрэсіўнаму апарату дыктатуры. Ня здолеўшы спыніць працу гэтай арганізацыі шляхам незаконнага пазбаўленьня рэгістрацыі, і пагрозамі ўжываньня антыканстытуцыйнага артыкул 193 Крымінальнага Кодэксу, рэжым вырашыў "прышыць" падаткавы артыкул, у спадзяваньні схаваць у такі спосаб ад міжнароднай супольнасьці рэальную сутнасьць справы.
"Партыя БНФ прыкладзе ўсе намаганьні, і задзейнічае свае міжнародныя кантакты, каб ува ўсім сьвеце дазналіся пра палітычны характар гэтых падзеяў, бо міжнародны ціск можа стаць фактарам абароны для нашых праваабаронцаў. Партыя БНФ патрабуе неадкладнага вызваленьня Алеся Бяляцкага", – заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
15.00 ЗША занепакоеныя арыштам Бяляцкага
Затрыманьне вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага выклікае "вялікую занепакоенасьць" у ЗША.
Як гаворыцца ў камэнтары амбасады ЗША ў Беларусі, "затрыманьне кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага выклікае велізарную занепакоенасьць і зьяўляецца яшчэ адной вартай жалю прыкметай самаізаляцыі Беларусі і яе далейшага адыходу ад эўрапейскіх нормаў і прынцыпаў".
"У дэмакратычным грамадзтве няўрадавыя арганізацыі, такія, як "Вясна" (якой улады надалей адмаўляюць у рэгістрацыі), граюць ключавую ролю ў сыстэме стрыманьняў і проціваг. Прызнаючы гэтую ролю, дзяржавы заканадаўча забясьпечваюць умовы, неабходныя для працы і квітненьня трэцяга сэктару, а не імкнуцца маргіналізаваць грамадзянскую супольнасьць, адмаўляючы ў рэгістрацыі, перасьледуючы і затрымліваючы актывістаў няўрадавых арганізацый", — цытуе БелаПАН заяву амбасады ЗША ў Беларусі.
14.56 Стэфановіч: «Без дапамогі Літвы арышту Бяляцкага не было б»
14.29 Мінюст Літвы перадаў інфармацыю пра 400 беларусаў.
14.12 Дзейны старшыня АБСЭ асудзіў арышт Бяляцкага
14.00 Стэфановіч: Інфармацыю пра рахункі "Вясны" ў Менск перадаў Мін'юст Літвы
Падставай для арышту кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага і ператрусаў у гэтай арганізацыі стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую беларускаму боку перадало Міністэрства юстыцыі Літвы. Так заявілі на прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні прадстаўнікі "Вясны".
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч, адказваючы на пытаньні журналістаў у Доме правоў чалавека, расцаніў такія дзеяньні літоўскага ведамства як непаразуменьне, якое, аднак, дорага абыдзецца Літве.
"Расцэньваю як непаразуменьне, але яно будзе дорага нам каштаваць", — сказаў праваабаронца.
Паводле ягоных слоў, інфармацыя аб рахунках была перададзеная ў
сакавіку гэтага года. У пачатку ліпеня Стэфановіч і Бяляцкі былі выкліканыя ў падатковую інспэкцыю, якая прад'явіла праваабаронцам акт і раздрукоўкі банкаўскіх рахункаў у банках SEB і NORD.
Паколькі ў акце не былі пазначаны крыніцы атрыманьня інфармацыі пра рахунки, Стэфановіч і Бяляцкі зьвярнуліся да падаткавікоў з патрабаваньнем ўдакладніць, адкуль была атрыманая інфармацыя.
«Нядаўна мы гэтыя дакумэнты атрымалі, дзе напісана, што яны атрыманыя з Міністэрства юстыцыі Літоўскай рэспублікі ў рамках Пагадненьня аб аказаньні прававой дапамогі па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах паміж Беларусьсю і Літоўскай Рэспублікай", – распавёў Стэфановіч.
Беларускія падатковыя органы палічылі ўсе сумы на гэтых рахунках як асабістыя даходы праваабаронцаў і абвінавацілі іх ва ўтойванні падаткаў: Стэфановіча па адміністрацыйным артыкуле, а Бяляцкага па крымінальным.
Згодна акту беларускай падатковай службы, сума Бяляцкага ў 4,5 тысячы разоў перавышала базавую норму прыбыткі без накладаньня падаткам, што па законах гэтай краіны зьяўляецца буйным памерам, а ў выпадку з са Стэфановічам «сума не дацягвала да крымінальнага злачынства».
«Гэтыя грашовыя сродкі, якія пералічваліся замежнымі фондамі, ніякім чынам не зьяўляюцца нашымі асабістымі сродкамі, а пералічваліся яны на дзейнасьць праваабарончага цэнтра "Вясна". На гэтыя мэты яны і расходваліся. У тым ліку і на аказаньне дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў", – падкрэсьліў Стэфановіч.
13.39 Грыбаўскайце нічога ня ведала
Адміністрацыя прэзыдэнта Літвы аб перадачы дадзеных беларускім праваахоўным органам не была праінфармаваная.
Паведамленьне аб перадачы інфармацыі аб рахунках «Вясны» сталася нечаканым і для Далі Грыбаўскайце, паведаміла Свабодзе прэс-служба канцылярыі прэзыдэнта Літвы. «Прэзыдэнт асуджае арышты людзей паводле палітычных матывах у Беларусі і наяўнасьць у Беларусі палітвязьняў», – сьцьвярджае прэс-служба прэзыдэнта.
13.00 Бяляцкі перадаў прывітаньне з-за кратаў
Сьледчы Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў КДК, якія вядзе справу Алеся Бяляцкага, адмовіўся прыняць для яго перадачу.
Тым не меней жонцы Бяляцкага ўдалося пабачыцца зь Алесем, і ён "пераказаў усім прывітаньне".
Сьледчы паведаміў жонцы Алеся пра тры магчымыя варыянты разьвіцьця падзей: альбо яго сёньня вызваляць, або затрымаюць на 10 сутак для прад'яўленьня абвінавачваньня, альбо абвінавачваньне прад'явяць сёньня і адвязуць Алеся ў сьледчы ізалятар.
Да Бяляцкага прыйшоў адвакат, неўзабаве пачнецца новы допыт.
12.55 Вячорка: аўтарытэт Бяляцкага непахісны.
Былы лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, камэнтуючы затрыманьне Алеся Бяляцкага, адзначыў, што ўлада спрабуе разбурыць "моцную, дзеяздольную сыстэму абароны правоў тых, хто цярпіць ад рэпрэсіяў".
"Алесь муляе гэтым уладам сваёй дзейнасьцю, сваёй адвагай, сваёй прынцыповай паставай ад самага пачатку прыходу гэтай улады. Ягоны велізарны аўтарытэт як у Беларусі, так і, дзякуючы гэтаму ўнутрыбеларускаму, аўтарытэт на міжнароднай арэне абсалютна непахісны. І яны, безумоўна, да яго даўно падбіраюцца. І вось яны, відавочна, вырашылі зрабіць такую атаку на яго. Паспрабаваць разбурыць створаную ягоным дбаньнем моцную, дзеяздольную сыстэму абароны правоў усіх тых, хто мае сваю ўласную думку, хто цярпіць ад рэпрэсіяў. І яны вырашылі паралельна, відаць, ударыць па ягонай рэпутацыі і па рэпутацыі "Вясны" вось такім подлым чынам.
Гэта сьведчыць, з аднаго боку, пра рэальную вагу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш аўтарытэтных грамадзкіх лідэраў цяперашняй Беларусі. З другога боку, гэта сьведчыць пра поўную адвязнасьць цяперашняй улады, бо тут яна наткнецца на вельмі вострую, у тым ліку і міжнародную, рэакцыю. Гэта мала сумяшчальна будзе зь іх спробамі дэмагагічна выпрошваць розныя крэдыты і ўспамажэньні з боку дэмакратычнага сьвету".
12.45 Мілінкевіч: Гэта відавочны тэрор супраць грамадзянскай супольнасьці.
Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч назваў "сымптаматычным" крымінальны перасьлед кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.
“Пасьля зачысткі палітычнага поля ўлады ўзяліся за грамадзянскую супольнасьць, якая апошнім часам на тле рэпрэсій наадварот мацнее. Гэта відавочны тэрор супраць грамадзянскай супольнасьці. Праваабарончы цэнтар “Вясна” быў адным з самых важных пасярэднікаў салідарнасьці – арганізоўваў збор дапамогі рэпрэсаваным. Калі новых людзей, якія бяруць удзел у пратэстах, рэпрэсіўная машына імкнецца запужаць звыкла арыштамі на суткі і штрафамі, то, каб застрашыць “пужаных”, выкарыстоўваюцца карныя мэтады, закамуфляваныя пад барацьбу з эканамічнымі злачынствамі”.
12.39 Мінюст Літвы хоча апраўдацца за Бяляцкага
12.00 Някляеў: улады спадзяюцца зрушыць зь мёртвай кропкі гандаль палітвязьнямі
Экс-кандыдат у прэзыдэнты, лідэр кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў лічыць: арыштоўваючы вядомага праваабаронца Алеся Бяляцкага, улады спадзяюцца "зрушыць зь мёртвай кропкі гандаль палітвязьнямі".
"Улада бачыць нязломнасьць палітвязьняў, іх сваякоў. За гэты час — што ёсьць, можа найбольшым дасягненьнем Плошчы і таго, што адбывалася пасьля яе, — ніхто не папрасіўся ў гэтай улады, ня стаў на калені. Усе стаяць мужна, цьвёрда, патрабуючы аднаго — зьменаў палітычнага рэжыму на Беларусі. Як падламаць гэтых людзей? Пазбавіць іх дапамогі. Людзі баяцца найперш за сваіх родных і блізкіх, а потым ужо за сябе. Гэта першая мэта. Але празь яе дасягаецца мэта больш істотная, дзеля чаго гэта і робіцца. Трэба зрушыць зь мёртвай кропкі гандаль палітвязьнямі. Вось чакалі, што за іх будуць грошы. У шмат разоў больш, чым за Казуліна, бо іх у шмат разоў больш цяпер сядзіць у турмах. Грошай няма, значыць, трэба да гэтага зрабіць нейкі крок. Які? Ну вось, давайце арыштуем лідэра той арганізацыі, якая найбольш зрабіла дзеля дапамогі палітвязьням, і пакажам, што тут, маўляў, няма ніякай палітыкі".
Уладзімер Някляеў заклікаў усіх дапамагчы "Вясьне", якая дапамагала ўсім, бо "інакш мы будзем жыць ва ўмовах доўгай — такой, як палярная — зімы".
11.55 "Вясна": Арышт Бяляцкага — помста праваабаронцам
11.50 Літоўскі палітоляг: "У справе Бяляцкага можна бачыць два варыянты"
Выкладчык унівэрсытэту ў Вільні, палітоляг Томас Янялюнас выказаў "Свабодзе" сваё меркаваньне наконт таго, ці магла Літва ўдзельнічаць у рассакрэчваньні банкаўскіх рахункаў кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага:
"Я ня маю дакладнай інфармацыі пра тое, хто мог выдаць беларускім уладам такія дадзеныя. Тут можна разглядаць два варыянты. Першы — гэта ўсё было толькі з боку банкаў, якія зьяўляюцца камэрцыйнымі структурамі. І, магчыма, у іх ёсьць пэўныя абавязкі дзяліцца такога роду інфармацыяй.
І другі варыянт — калі гэта адбывалася з удзелам літоўскіх дзяржаўных інстытуцыяў, кшталту МУС ці пракуратуры. Тады гэта можа выклікаць нейкае непаразуменьне. Таму што нашы інстытуцыі павінны былі зьвярнуць увагу на матывы, дзеля якіх гэту інфармацыю патрабавала Беларусь".
11.30 Лябедзька: "Затрыманьне Бяляцкага — чыста палітычная справа"
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, камэнтуючы затрыманьне лідэра праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, адзначыў, што "справу загортваюць у фінансавую абгортку, але насамрэч пад ёй чыста палітычная справа".
"Вясна" — як костка ў горле для ўладаў. Бо яна дапамагае людзям, якія супраць гэтай улады і якія цярпяць ад гэтага рэжыму. Я думаю, што ёсьць спакуса зрабіць такую паказальную справу, магчыма, нават з паказальным судовым працэсам. Гэта ж паўсядзённая практыка ў Беларусі — рабіць такія працэсы, якія зьяўляюцца пасланьнем нейкай групе. Праваабарончы рух у Беларусі ёсьць, гэта рэальнасьць. І гэта праблема для ўлады. Таму трэба стварыць, як мінімум, нейкі калідор, па якім праваабаронцы хадзілі б, не выходзячы за яго".
Лябедзька адзначае, што "Вясна" вядомая ня толькі ў Беларусі. Яна робіць маніторынг сытуацыі ў краіне, і яе высновы кладуцца ў аснову заяваў розных міжнародных арганізацый. І на гэтым грунтуюцца дзеяньні адносна афіцыйнага Менску.
11.25 Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў камэры у будынку Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Пра гэта паведаміла праваабаронца Тацяна Равяка.
11.15 Месцазнаходжаньне Алеся Бяляцкага невядомае
Адвакат не пацьвярджае інфармацыю, што Алесь Бяляцкі знаходзіцца на Акрэсьціна, як пра гэта паведамілі праваабаронцы. Цяпер месцазнаходжаньне Алеся Бяляцкага высьвятляецца.
10.50 Human Rights Watch таксама заступілася за Бяляцкага
"Я ўпэўненая, што лёс Алеся Бяляцкага нікога не пакіне абыякавым – ні міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, ні міжурадавыя арганізацыі. Яго затрыманьне – гэта бязладдзе", – сказала Інтэрфаксу намесьніца кіраўніка маскоўскага бюро Human Rights Watch Таццяна Лакшына.
"Мы не сумняваемся, што гэты ператрус і далейшае разьвіцьцё сюжэту – палітычна матываваныя дзеяньні. Якія б ні былі абвінавачваньні, што будуць высунутыя супраць Бяляцкага, матывацыя тут – палітычнага толку. Гэта палітычны перасьлед", – сказала прадстаўніца Human Rights Watch.
Яна зазначыла, што ўзімку гэтага года Бяляцкі атрымаў афіцыйнае папярэджаньне ад Генпракуратуры Беларусі аб тым, што яго праваабарончая актыўнасьць ідзе насуперак беларускаму заканадаўству.
10.34 У Камітэце дзяржкантролю адмовіліся камэнтаваць інфармацыю пра арышт Бяляцкага. "Ніякай інфармацыі з гэтай нагоды для распаўсюду няма", – заявіў БелаПАН супрацоўнік прэсавай службы КДК.
10.27 МЗС Літвы пратэстуе з нагоды арышту Бяляцкага
Літоўскае міністэрства замежных спраў выказала рашучы пратэст супраць затрыманьня кіраўніка беларускай няўрадавай арганізацыі "Вясна" Алеся Бяляцкага і дзеяньняў у дачыненьні да арганізацыі па правах чалавека, якую ён узначальвае.
"Літва разам з партнэрамі ў Эўразьвязе будзе прадпрымаць далейшыя дзеяньні дзеля вызваленьня палітычных зьняволеных у Беларусі", – гаворыцца ў заяве МЗС Літвы.
10.13 Міністэрства замежных спраў Літвы не прымала ўдзел у рассакрэчваньні банкаўскіх рахункаў кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Пра гэта Радыё Рацыя заявіў прэсавы сакратар літоўскага МЗС Міндаўгас Лашас.
Паводле ягоных словаў, з нагоды затрыманьня Бяляцкага зьнешнепалітычнае ведамства Літвы выступіць з афіцыйным камэнтаром: “МЗС не прымаў у гэтым ўдзелу, а наш каментар рыхтуецца".
10.06 Месцазнаходжаньне Алеся Бяляцкага невядомае
10.03 "Наш Дом" патрабуе спыніць перасьлед Бяляцкага
Міжнародны цэнтар грамадзянскіх ініцыятываў "Наш Дом" выказаў "рашучы пратэст супраць затрыманьня Алеся Бяляцкага і асудзіў любое выкарыстаньне дзяржаўных інстытуцый у якасьці палітычнай паліцыі". "Мы патрабуем спыніць рэпрэсіі, накіраваныя супраць праваабаронцаў і актывістаў палітычных ды грамадзкіх арганізацый Беларусі".
9.58 Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека заклікае вызваліць Бяляцкага
МФПЧ выказала сваю глыбокую занепакоенасьць арыштам Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзыдэнта гэтай арганізацыі, старшыню Праваабарончага цэнтру "Вясна".
"З красавіка 2011 года Алесь Бяляцкі быў прадметам паклёпніцкай кампаніі ў дзяржаўных каналах радыё і тэлебачаньня, у ходзе якой ён быў прадстаўлены як "вораг народа нумар 1". Яго арышт зьяўляецца працягам хвалі рэпрэсій, якія пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў і вядуць да рэзкага пагаршэньня ў галіне правоў чалавека і грамадзянскіх і палітычных свабодаў у Беларусі.
МФПЧ заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня яе віцэ-прэзідэнта Алеся Бяляцкага", – зазначаецца ў заяве.
9.49 Прэзыдэнт Эўрапейскага парлямэнту Ежы Бузэк асудзіў арышт Алеся Бяляцкага.
У заяве Ежы Бузэка: «З глыбокай занепакоенасьцю я даведаўся, што беларускія ўлады працягваюць перасьлед людзей, якія змагаюцца за свае асноўныя правы. Захоп людзей на вуліцах вяртае нас у цёмнае камуністычнае мінулае, якое мы не хочам паўтараць зноў. Гэта недапушчальна на нашым кантынэнце ў 21-м стагодзьдзі.
Я заклікаю беларускія ўлады вызваліць Алеся Бяляцкага і іншыя несправядліва затрыманых палітычных вязьняў. Такія рэпрэсіўныя дзеяньні будуць толькі збліжаць людзей, аб'ядноўваючы іх дзеля канчатковай мэты – свабоды. Зьмены ў канчатковым выніку прыйдуць у Беларусь, як яны прыйшлі да берагоў Паўночнай Афрыкі.
Эўрапейскі парлямэнт заўсёды стаіць на баку беларускага народа».
20.50 Кэтрын Эштан – на баку Алеся Бяляцкага
18.36 Дзеяньні Літвы – "нож у сьпіну беларускай дэмакратыі"
Партыя "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" прыняла заяву адносна перадачы дадзеных пра банкаўскія рахункі ў Літве 400 грамадзян Беларусі Міністэрствам юстыцыі Літвы беларускаму рэжыму.
Паганяйла: улады хочуць застрашыць праваабаронцаў
Намесьнік старшыні БХК Гары Паганяйла адзначае, што арышт Бяляцкага для яго непрымальны факт. Ён ня можа пагадзіцца з тым, што праваабаронцу могуць узяць пад варту.
"Улады так жорстка робяць, бо Бяляцкі вядомы праваабаронца ў Беларусі, які карыстаецца вялізным міжнародным аўтарытэтам. Гэта легендарная асоба, якая вельмі даўно займаецца абаронай правоў.
Ва ўмовах нагнятаньня абстаноўкі страху, перасьледу іншадумцаў улады хочуць застрашыць праваабаронцаў, магчыма паралізаваць дзейнасьць Праваабарончага цэнтра "Вясна", зачыненага ўладамі".
17.51 Літоўскія чыноўнікі не падумалі? Ці не хацелі думаць?
17.45 Віцэ-міністар юстыцыі Літвы: «Гэта апаганьваньне праўных мэханізмаў»
16.30 Бюро ў правах чалавека ААН занепакоена арыштам Бяляцкага
15.50 Літвіна: Бяляцкі – бясстрашны і прынцыповы чалавек
15.35 БНФ патрабуе вызваленьня Бяляцкага
Партыя БНФ назвала крымінальны перасьлед праваабаронцы Алеся Бяляцкага "палітычнай расправай".
"Усе акалічнасьці справы не даюць магчымасьці ўсумніцца, што матывы перасьледу Алеся Бяляцкага маюць палітычны характар. Праваабарончы цэнтар "Вясна", старшынёй і заснавальнікам якога ёсьць спадар Бяляцкі, даўно назаляў вочы рэпрэсіўнаму апарату дыктатуры. Ня здолеўшы спыніць працу гэтай арганізацыі шляхам незаконнага пазбаўленьня рэгістрацыі, і пагрозамі ўжываньня антыканстытуцыйнага артыкул 193 Крымінальнага Кодэксу, рэжым вырашыў "прышыць" падаткавы артыкул, у спадзяваньні схаваць у такі спосаб ад міжнароднай супольнасьці рэальную сутнасьць справы.
Акалічнасьці справы не даюць магчымасьці ўсумніцца, што матывы перасьледу Алеся Бяляцкага маюць палітычны характар
"Партыя БНФ прыкладзе ўсе намаганьні, і задзейнічае свае міжнародныя кантакты, каб ува ўсім сьвеце дазналіся пра палітычны характар гэтых падзеяў, бо міжнародны ціск можа стаць фактарам абароны для нашых праваабаронцаў. Партыя БНФ патрабуе неадкладнага вызваленьня Алеся Бяляцкага", – заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.
15.00 ЗША занепакоеныя арыштам Бяляцкага
Затрыманьне вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага выклікае "вялікую занепакоенасьць" у ЗША.
Як гаворыцца ў камэнтары амбасады ЗША ў Беларусі, "затрыманьне кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага выклікае велізарную занепакоенасьць і зьяўляецца яшчэ адной вартай жалю прыкметай самаізаляцыі Беларусі і яе далейшага адыходу ад эўрапейскіх нормаў і прынцыпаў".
"У дэмакратычным грамадзтве няўрадавыя арганізацыі, такія, як "Вясна" (якой улады надалей адмаўляюць у рэгістрацыі), граюць ключавую ролю ў сыстэме стрыманьняў і проціваг. Прызнаючы гэтую ролю, дзяржавы заканадаўча забясьпечваюць умовы, неабходныя для працы і квітненьня трэцяга сэктару, а не імкнуцца маргіналізаваць грамадзянскую супольнасьць, адмаўляючы ў рэгістрацыі, перасьледуючы і затрымліваючы актывістаў няўрадавых арганізацый", — цытуе БелаПАН заяву амбасады ЗША ў Беларусі.
14.56 Стэфановіч: «Без дапамогі Літвы арышту Бяляцкага не было б»
14.29 Мінюст Літвы перадаў інфармацыю пра 400 беларусаў.
14.12 Дзейны старшыня АБСЭ асудзіў арышт Бяляцкага
14.00 Стэфановіч: Інфармацыю пра рахункі "Вясны" ў Менск перадаў Мін'юст Літвы
Падставай для арышту кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага і ператрусаў у гэтай арганізацыі стала інфармацыя пра банкаўскія рахункі, якую беларускаму боку перадало Міністэрства юстыцыі Літвы. Так заявілі на прэсавай канфэрэнцыі ў Вільні прадстаўнікі "Вясны".
Намесьнік старшыні праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч, адказваючы на пытаньні журналістаў у Доме правоў чалавека, расцаніў такія дзеяньні літоўскага ведамства як непаразуменьне, якое, аднак, дорага абыдзецца Літве.
"Расцэньваю як непаразуменьне, але яно будзе дорага нам каштаваць", — сказаў праваабаронца.
Паводле ягоных слоў, інфармацыя аб рахунках была перададзеная ў
Расцэньваю як непаразуменьне, але яно будзе дорага вам каштаваць
сакавіку гэтага года. У пачатку ліпеня Стэфановіч і Бяляцкі былі выкліканыя ў падатковую інспэкцыю, якая прад'явіла праваабаронцам акт і раздрукоўкі банкаўскіх рахункаў у банках SEB і NORD.
Паколькі ў акце не былі пазначаны крыніцы атрыманьня інфармацыі пра рахунки, Стэфановіч і Бяляцкі зьвярнуліся да падаткавікоў з патрабаваньнем ўдакладніць, адкуль была атрыманая інфармацыя.
«Нядаўна мы гэтыя дакумэнты атрымалі, дзе напісана, што яны атрыманыя з Міністэрства юстыцыі Літоўскай рэспублікі ў рамках Пагадненьня аб аказаньні прававой дапамогі па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах паміж Беларусьсю і Літоўскай Рэспублікай", – распавёў Стэфановіч.
Беларускія падатковыя органы палічылі ўсе сумы на гэтых рахунках як асабістыя даходы праваабаронцаў і абвінавацілі іх ва ўтойванні падаткаў: Стэфановіча па адміністрацыйным артыкуле, а Бяляцкага па крымінальным.
Згодна акту беларускай падатковай службы, сума Бяляцкага ў 4,5 тысячы разоў перавышала базавую норму прыбыткі без накладаньня падаткам, што па законах гэтай краіны зьяўляецца буйным памерам, а ў выпадку з са Стэфановічам «сума не дацягвала да крымінальнага злачынства».
«Гэтыя грашовыя сродкі, якія пералічваліся замежнымі фондамі, ніякім чынам не зьяўляюцца нашымі асабістымі сродкамі, а пералічваліся яны на дзейнасьць праваабарончага цэнтра "Вясна". На гэтыя мэты яны і расходваліся. У тым ліку і на аказаньне дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў", – падкрэсьліў Стэфановіч.
13.39 Грыбаўскайце нічога ня ведала
Адміністрацыя прэзыдэнта Літвы аб перадачы дадзеных беларускім праваахоўным органам не была праінфармаваная.
Паведамленьне аб перадачы інфармацыі аб рахунках «Вясны» сталася нечаканым і для Далі Грыбаўскайце, паведаміла Свабодзе прэс-служба канцылярыі прэзыдэнта Літвы. «Прэзыдэнт асуджае арышты людзей паводле палітычных матывах у Беларусі і наяўнасьць у Беларусі палітвязьняў», – сьцьвярджае прэс-служба прэзыдэнта.
13.00 Бяляцкі перадаў прывітаньне з-за кратаў
Сьледчы Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў КДК, якія вядзе справу Алеся Бяляцкага, адмовіўся прыняць для яго перадачу.
Тым не меней жонцы Бяляцкага ўдалося пабачыцца зь Алесем, і ён "пераказаў усім прывітаньне".
Сьледчы паведаміў жонцы Алеся пра тры магчымыя варыянты разьвіцьця падзей: альбо яго сёньня вызваляць, або затрымаюць на 10 сутак для прад'яўленьня абвінавачваньня, альбо абвінавачваньне прад'явяць сёньня і адвязуць Алеся ў сьледчы ізалятар.
Да Бяляцкага прыйшоў адвакат, неўзабаве пачнецца новы допыт.
Your browser doesn’t support HTML5
12.55 Вячорка: аўтарытэт Бяляцкага непахісны.
Былы лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка, камэнтуючы затрыманьне Алеся Бяляцкага, адзначыў, што ўлада спрабуе разбурыць "моцную, дзеяздольную сыстэму абароны правоў тых, хто цярпіць ад рэпрэсіяў".
"Алесь муляе гэтым уладам сваёй дзейнасьцю, сваёй адвагай, сваёй прынцыповай паставай ад самага пачатку прыходу гэтай улады. Ягоны велізарны аўтарытэт як у Беларусі, так і, дзякуючы гэтаму ўнутрыбеларускаму, аўтарытэт на міжнароднай арэне абсалютна непахісны. І яны, безумоўна, да яго даўно падбіраюцца. І вось яны, відавочна, вырашылі зрабіць такую атаку на яго. Паспрабаваць разбурыць створаную ягоным дбаньнем моцную, дзеяздольную сыстэму абароны правоў усіх тых, хто мае сваю ўласную думку, хто цярпіць ад рэпрэсіяў. І яны вырашылі паралельна, відаць, ударыць па ягонай рэпутацыі і па рэпутацыі "Вясны" вось такім подлым чынам.
Гэта сьведчыць, з аднаго боку, пра рэальную вагу Алеся Бяляцкага як аднаго з найбольш аўтарытэтных грамадзкіх лідэраў цяперашняй Беларусі. З другога боку, гэта сьведчыць пра поўную адвязнасьць цяперашняй улады, бо тут яна наткнецца на вельмі вострую, у тым ліку і міжнародную, рэакцыю. Гэта мала сумяшчальна будзе зь іх спробамі дэмагагічна выпрошваць розныя крэдыты і ўспамажэньні з боку дэмакратычнага сьвету".
12.45 Мілінкевіч: Гэта відавочны тэрор супраць грамадзянскай супольнасьці.
Лідэр Руху “За Свабоду” Аляксандар Мілінкевіч назваў "сымптаматычным" крымінальны перасьлед кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.
“Пасьля зачысткі палітычнага поля ўлады ўзяліся за грамадзянскую супольнасьць, якая апошнім часам на тле рэпрэсій наадварот мацнее. Гэта відавочны тэрор супраць грамадзянскай супольнасьці. Праваабарончы цэнтар “Вясна” быў адным з самых важных пасярэднікаў салідарнасьці – арганізоўваў збор дапамогі рэпрэсаваным. Калі новых людзей, якія бяруць удзел у пратэстах, рэпрэсіўная машына імкнецца запужаць звыкла арыштамі на суткі і штрафамі, то, каб застрашыць “пужаных”, выкарыстоўваюцца карныя мэтады, закамуфляваныя пад барацьбу з эканамічнымі злачынствамі”.
12.39 Мінюст Літвы хоча апраўдацца за Бяляцкага
12.00 Някляеў: улады спадзяюцца зрушыць зь мёртвай кропкі гандаль палітвязьнямі
Экс-кандыдат у прэзыдэнты, лідэр кампаніі "Гавары праўду" Ўладзімер Някляеў лічыць: арыштоўваючы вядомага праваабаронца Алеся Бяляцкага, улады спадзяюцца "зрушыць зь мёртвай кропкі гандаль палітвязьнямі".
"Улада бачыць нязломнасьць палітвязьняў, іх сваякоў. За гэты час — што ёсьць, можа найбольшым дасягненьнем Плошчы і таго, што адбывалася пасьля яе, — ніхто не папрасіўся ў гэтай улады, ня стаў на калені. Усе стаяць мужна, цьвёрда, патрабуючы аднаго — зьменаў палітычнага рэжыму на Беларусі. Як падламаць гэтых людзей? Пазбавіць іх дапамогі. Людзі баяцца найперш за сваіх родных і блізкіх, а потым ужо за сябе. Гэта першая мэта. Але празь яе дасягаецца мэта больш істотная, дзеля чаго гэта і робіцца. Трэба зрушыць зь мёртвай кропкі гандаль палітвязьнямі. Вось чакалі, што за іх будуць грошы. У шмат разоў больш, чым за Казуліна, бо іх у шмат разоў больш цяпер сядзіць у турмах. Грошай няма, значыць, трэба да гэтага зрабіць нейкі крок. Які? Ну вось, давайце арыштуем лідэра той арганізацыі, якая найбольш зрабіла дзеля дапамогі палітвязьням, і пакажам, што тут, маўляў, няма ніякай палітыкі".
Уладзімер Някляеў заклікаў усіх дапамагчы "Вясьне", якая дапамагала ўсім, бо "інакш мы будзем жыць ва ўмовах доўгай — такой, як палярная — зімы".
11.55 "Вясна": Арышт Бяляцкага — помста праваабаронцам
11.50 Літоўскі палітоляг: "У справе Бяляцкага можна бачыць два варыянты"
Выкладчык унівэрсытэту ў Вільні, палітоляг Томас Янялюнас выказаў "Свабодзе" сваё меркаваньне наконт таго, ці магла Літва ўдзельнічаць у рассакрэчваньні банкаўскіх рахункаў кіраўніка праваабарончага цэнтру "Вясна" Алеся Бяляцкага:
"Я ня маю дакладнай інфармацыі пра тое, хто мог выдаць беларускім уладам такія дадзеныя. Тут можна разглядаць два варыянты. Першы — гэта ўсё было толькі з боку банкаў, якія зьяўляюцца камэрцыйнымі структурамі. І, магчыма, у іх ёсьць пэўныя абавязкі дзяліцца такога роду інфармацыяй.
І другі варыянт — калі гэта адбывалася з удзелам літоўскіх дзяржаўных інстытуцыяў, кшталту МУС ці пракуратуры. Тады гэта можа выклікаць нейкае непаразуменьне. Таму што нашы інстытуцыі павінны былі зьвярнуць увагу на матывы, дзеля якіх гэту інфармацыю патрабавала Беларусь".
11.30 Лябедзька: "Затрыманьне Бяляцкага — чыста палітычная справа"
Старшыня АГП Анатоль Лябедзька, камэнтуючы затрыманьне лідэра праваабарончага цэнтру "Вясна", віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алеся Бяляцкага, адзначыў, што "справу загортваюць у фінансавую абгортку, але насамрэч пад ёй чыста палітычная справа".
"Вясна" — як костка ў горле для ўладаў. Бо яна дапамагае людзям, якія супраць гэтай улады і якія цярпяць ад гэтага рэжыму. Я думаю, што ёсьць спакуса зрабіць такую паказальную справу, магчыма, нават з паказальным судовым працэсам. Гэта ж паўсядзённая практыка ў Беларусі — рабіць такія працэсы, якія зьяўляюцца пасланьнем нейкай групе. Праваабарончы рух у Беларусі ёсьць, гэта рэальнасьць. І гэта праблема для ўлады. Таму трэба стварыць, як мінімум, нейкі калідор, па якім праваабаронцы хадзілі б, не выходзячы за яго".
Лябедзька адзначае, што "Вясна" вядомая ня толькі ў Беларусі. Яна робіць маніторынг сытуацыі ў краіне, і яе высновы кладуцца ў аснову заяваў розных міжнародных арганізацый. І на гэтым грунтуюцца дзеяньні адносна афіцыйнага Менску.
11.25 Алесь Бяляцкі знаходзіцца ў камэры у будынку Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Пра гэта паведаміла праваабаронца Тацяна Равяка.
11.15 Месцазнаходжаньне Алеся Бяляцкага невядомае
Адвакат не пацьвярджае інфармацыю, што Алесь Бяляцкі знаходзіцца на Акрэсьціна, як пра гэта паведамілі праваабаронцы. Цяпер месцазнаходжаньне Алеся Бяляцкага высьвятляецца.
10.50 Human Rights Watch таксама заступілася за Бяляцкага
"Я ўпэўненая, што лёс Алеся Бяляцкага нікога не пакіне абыякавым – ні міжнародныя праваабарончыя арганізацыі, ні міжурадавыя арганізацыі. Яго затрыманьне – гэта бязладдзе", – сказала Інтэрфаксу намесьніца кіраўніка маскоўскага бюро Human Rights Watch Таццяна Лакшына.
Ператрус і далейшае разьвіцьцё сюжэту – палітычна матываваныя дзеяньні
Яна зазначыла, што ўзімку гэтага года Бяляцкі атрымаў афіцыйнае папярэджаньне ад Генпракуратуры Беларусі аб тым, што яго праваабарончая актыўнасьць ідзе насуперак беларускаму заканадаўству.
10.34 У Камітэце дзяржкантролю адмовіліся камэнтаваць інфармацыю пра арышт Бяляцкага. "Ніякай інфармацыі з гэтай нагоды для распаўсюду няма", – заявіў БелаПАН супрацоўнік прэсавай службы КДК.
10.27 МЗС Літвы пратэстуе з нагоды арышту Бяляцкага
Літоўскае міністэрства замежных спраў выказала рашучы пратэст супраць затрыманьня кіраўніка беларускай няўрадавай арганізацыі "Вясна" Алеся Бяляцкага і дзеяньняў у дачыненьні да арганізацыі па правах чалавека, якую ён узначальвае.
"Літва разам з партнэрамі ў Эўразьвязе будзе прадпрымаць далейшыя дзеяньні дзеля вызваленьня палітычных зьняволеных у Беларусі", – гаворыцца ў заяве МЗС Літвы.
10.13 Міністэрства замежных спраў Літвы не прымала ўдзел у рассакрэчваньні банкаўскіх рахункаў кіраўніка Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага. Пра гэта Радыё Рацыя заявіў прэсавы сакратар літоўскага МЗС Міндаўгас Лашас.
Паводле ягоных словаў, з нагоды затрыманьня Бяляцкага зьнешнепалітычнае ведамства Літвы выступіць з афіцыйным камэнтаром: “МЗС не прымаў у гэтым ўдзелу, а наш каментар рыхтуецца".
10.06 Месцазнаходжаньне Алеся Бяляцкага невядомае
10.03 "Наш Дом" патрабуе спыніць перасьлед Бяляцкага
Міжнародны цэнтар грамадзянскіх ініцыятываў "Наш Дом" выказаў "рашучы пратэст супраць затрыманьня Алеся Бяляцкага і асудзіў любое выкарыстаньне дзяржаўных інстытуцый у якасьці палітычнай паліцыі". "Мы патрабуем спыніць рэпрэсіі, накіраваныя супраць праваабаронцаў і актывістаў палітычных ды грамадзкіх арганізацый Беларусі".
9.58 Міжнародная фэдэрацыя правоў чалавека заклікае вызваліць Бяляцкага
МФПЧ выказала сваю глыбокую занепакоенасьць арыштам Алеся Бяляцкага, віцэ-прэзыдэнта гэтай арганізацыі, старшыню Праваабарончага цэнтру "Вясна".
Арышт зьяўляецца працягам хвалі рэпрэсій, якія пачаліся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў