Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бюро ў правах чалавека ААН занепакоена арыштам Бяляцкага


Бюро ў правах чалавека ААН выказала занепакоенасьць арыштам вядомага беларускага праавабаронцы Алеся Бяляцкага, старшыні праваабарончага цэнтру "Вясна" і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека.

«Улічваючы шматлікія трывожныя паведамленьні пра перасьлед абаронцаў правоў чалавека ў Беларусі, мы заклікаем улады гарантаваць пры любых абставінах фізычную і псыхалягічную недатыкальнасьць Бяляцкага і ўсіх праваабаронцаў у Беларусі» -- гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзіў прэсавы сакратар камісара ААН у правах чалавека Равіна Шамдасані.

"Урад Рэспублікі Беларусь, абавязаны, паводле міжнародных дамоваў, якія ён ратыфікаваў, забясьпечваць праваабаронцам павагу да правоў і свабод чалавека".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG