У інтэрвію нашаму радыё віцэ-міністар юстыцыі Літвы Томас Вайткявічус (Tomas Vaitkevičius) удакладніў некаторыя рэчы, пра якія казаў на сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі. Ён паведаміў, што міністэрства не зьбіраецца публікаваць сьпіс асобаў, інфармацыя пра якіх перададзеная афіцыйнаму Менску. Паводле яго, гэтыя асобы таксама ня могуць даведацца, ці была інфармацыя пра іх, у прыватнасьці, пра іх банкаўскія рахункі, перададзеная беларускаму боку.
Дракахруст: «Спадар віцэ-міністар, вы выказалі шкадаваньне з нагоды таго, што інфармацыя, якую вы перадалі афіцыйнаму Менску, была выкарыстаная для палітычнага перасьледу. Што вашае міністэрства можа зрабіць, каб дапамагчы тым людзям, якія і ў далейшым могуць стаць ахвярамі такімі перасьледу?»
Вайткявічус: «Тое, што зрабіў беларускі бок - гэта непрымальна. Гэта апаганьваньне тых праўных мэханізмаў, якія доўга працавалі былі вельмі патрэбныя людзям. Дамова аб праўнай дапамозе была заключаная яшчэ ў 1992 годзе.
Выкарыстаньне яе ў палітычных мэтах проста дыскрэдытуе гэтую дамову. Гэта зьнявага права.
Што мы будзем рабіць? Цяпер мы прыпыняем праўную дапамогу. І будзем шукаць спосабы, каб дамова не выкарыстоўвалася ў такіх мэтах».
Дракахруст: «Але яна ўжо выкарыстоўваецца. Вы сказалі пра 400 чалавек, зьвесткі пра якіх былі перададзеныя сёлета. Сярод іх могуць быць іншыя праваабаронцы, палітыкі, прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці. Што вы можаце зрабіць для іх? Ці можаце, скажам, паведаміць ім, што дадзеныя аб іх перададзеныя Менску?»
Вайткявічус: «Я казаў пра сярэднюю лічбу, пра сярэднюю колькасьць запытаў аб праўнай дапамозе, на якія мы адказваем штогод. Гэта каля 500 запытаў з нашага боку, і каля 400 - зь беларускага, яны тычацца пытаньняў грамадзянскага, сямейнага і крымінальнага права. Гэта запыты ня толькі пра рахункі. Гэта розная праўная інфармацыя. Гэтыя запыты выконваліся 20 гадоў. Бывалі выпадкі, калі мы гэтыя запыты проста не задавальнялі, калі бачылі, што гэта выходзіць за рамкі праўнай дапамогі.
Што тычыцца публікацыі імёнаў людзей, якія фігуруюць у гэтых запытах, то гэта адзін з магчымых прыёмаў. Але я зараз бы сказаў, што гэта ня надта падыходзіць. У шмат якіх выпадках гэта пэрсанальныя зьвесткі аб грамадзянах.
Калі пасьля ўсіх ацэнак мы ўбачым, што далейшае праўнае супрацоўніцтва немагчымае, магчыма, мы яго наагул спынім. Але я ўпэўнены, што шмат у якіх выпадках гэта вельмі трэба, скажам, у пытаньні забесьпячэньня дзяцей.
Есьць шмат момантаў, паводле якіх мы ня можам абнародаваць гэтыя сьпісы».
Дракахруст: «А можа беларускі грамадзянін, які мае рахунак у літоўскім банку, даведацца ў сваім літоўскім банку ці ў вашым міністэрстве - ці перадаваліся дадзеныя аб ім беларускім уладам?»
Вайткявічус: «Не. Паводле дамовы такая інфармацыя не даецца. Калі б гэта было, то сапраўдныя крымінальнікі маглі б пазьбягаць адказнасьці».