9 лістапада -- 20 год падзеньня Бэрлінскага мура. Як вы ўспрынялі разбурэньне Бэрлінскага мура, і ці спраўдзіліся спадзяваньні, выкліканыя гэтай падзеяй? Меркаваньні, дыскусіі, відэа і фота глядзіце і чытайце на сайце Свабоды. АБНАЎЛЯЕЦЦА
Нямецкі гісторык: “Невядома, калі ўсходнія і заходнія немцы стануць аднолькавымі”
9 лістапада — 20-годзьдзе падзеньня Бэрлінскага муру. Гэтая гістарычная падзея выйшла далёка за межы адной дзяржавы. Яднаньне Заходняй і Ўсходняй Нямеччыны стала сыгналам для дэмакратычных пераўтварэньняў у іншых краінах савецкага блёку. Што значыць развал бэрлінскіх муроў для Беларусі, якая атрымала незалежнасьць ад Масквы не без штуршка з Бэрліну?
“Яны хацелі ўсяго крыху больш свабоды”
Чаму абрынуўся Бэрлінскі мур? Што са спадчыны ГДР захавалася ў сучаснай Нямеччыне? Ці існуе на ўсходзе Нямеччыны шкадаваньне па ГДР? Пра гэта Юры Дракахруст гутарыў зь нямецкім палітолягам Марцінам Шэнам.
Рэшткі сьцяны
У памяць аб лістападаўскіх падзеях 1989 году я захоўваю ў сябе дома кавалкі ад Бэрлінскага мура. Узгадваю як адкалола іх ля Брандэнбурскай брамы ў кампаніі зь невядомай мне амэрыканскай турысткай.
Бэрлін: падзел на “нас” і “іх” захоўваецца
Бэрлінскі мур быў зьнішчаны 20 гадоў таму. Але псыхалягічны падзел, тое, што немцы называюць “мур у галаве”, захоўваецца дагэтуль. Наша карэспандэнтка Клэр Біг паразмаўляла зь некалькімі ўсходнімі немцамі аб іх жыцьці пасьля 1989 году.
Шушкевіч: “Разбурэньне Бэрлінскага муру — знакавая падзея”
Сёньня споўнілася 20 гадоў падзеньня Бэрлінскага муру. З гэтай нагоды ў Нямеччыне і іншых дэмакратычных краінах сьвету адбываюцца ўрачыстыя імпрэзы. Як вы ўспрынялі разбурэньне Бэрлінскага муру? Ці спраўдзіліся спадзяваньні, выкліканыя гэтай падзеяй?
Сакалоў: “Бэрлінскі мур нельга было бурыць без вылучэньня умоваў Захаду”
Партыйны дзеяч Яфрэм Сакалоў падчас руйнаваньня Бэрлінскага муру ў 1989-м зьяўляўся, па сутнасьці, першай асобай у Беларусі -- Першы сакратар ЦК кампартыі БССР. Кажа, што тую падзею непасрэдна прапусьціў праз сябе, бо цягам пяці гадоў праходзіў вайсковую службу блізу Бэрліну і Патсдаму. Праўда, у той час яшчэ ніякай сьцяны не было і сам факт яе зьяўленьня называе неасэнсаваным рашэньнем. Зь іншага боку, паводле таварыша Сакалова, калі сьцяна усё ж зьявілася, то нельга было так бяздумна яе ламаць, не атрымаўшы ніякіх дывідэндаў:
Грушавы: “Для мяне гэта падзея ня меншая чым для немцаў”
Кіраўнік дабрачыннага фонду "Дзецям Чарнобыля" прафэсар Генадзь Грушавы кажа, што разбурэньне Бэрлінскага муру для яго асабіста стала падзеяй ня меньшай, чым для саміх немцаў:
"Я памятаю, як пераяждалі праз памежны пераход паміж Усходнім і Заходнім Бэрлінам. Не было віз, не было нейкіх іншых дакумэнтаў з дазволам. Я там амаль схаваўся на падлозе ў гэтай машынцы. І шчыра прызнаюся, тады мне было даволі страшна, бо калі раптам затрымаюць і вышлюць з краіны. І вось так упершыню ў жыцьці ск раз у тую восень я пераехаў праз памежны пераход і пабыў у Заходнім Бэрліне".
Г.ШАБОЎСКІ: "САМЫМ ВАЖНЫМ І ЖАДАНЫМ ПРАДУКТАМ СТАЛА СВАБОДА"
Апошнім у ланцугу падзеяў, што прывялі да падзеньня Бэрлінскага муру, было абнародаваньне на прэсавай канфэрэнцыі ў Бэрліне пастановы ўраду ГДР, якая дазваляла свабодны выезд грамадзянаў краіны за мяжу. Гэтую пастанову зачытаў тагачасны сябра палітбюро ўсходненямецкай кампартыі Гюнтэр Шабоўскі. Сёньня ён прыгадвае падзеі тых часоў.
Дземянцей: “Аб’яднаньне Нямеччыны – як Усходняй і Заходняй Беларусі”
Як вы ўспрынялі разбурэньне Бэрлінскага муру і ці спраўдзіліся спадзяваньні, выкліканыя гэтай падзеяй? На пытаньне адказваюць Мікалай Дземянцей, які ў 1989 годзе ачольваў Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР, старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік.
Падзеньне Бэрлінскага муру: ніхто не чакаў, што так хутка
Як вы ўспрынялі разбурэньне Бэрлінскага муру 20 год таму і ці спраўдзіліся спадзяваньні, выкліканыя гэтай падзеяй? На пытаньне адказваюць дэпутаты Вярхоўнага савету СССР ад Беларусі ў 1989 годзе Мікалай Петрушэнка, Віктар Карянеенка і Аляксандар Дабравольскі.
Да праўды праз сьцены
"Бэрлінскі мур стаўся вызначальным сымбалем супрацьстаяньня ў “халоднай вайне”. Бэтонныя загароды, калючы дрот, вышкі з вартавымі і патрулі з сабакамі праходзілі праз сэрца Бэрліну. Але гэты трагічны помнік тыраніі — якая абвалілася 20 гадоў таму — быў таксама моцным напамінам для свабодных людзей на Захадзе пра дзясяткі мільёнаў паняволеных камуністычнай дыктатурай на Ўсходзе, піша Джэфры Гедмін, прэзыдэнт Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, ў артыкуле, надрукаваным у выданьні “USA Today”.
Рэвалюцыі 1989-га
Your browser doesn’t support HTML5