Кіраўнік дабрачыннага фонду "Дзецям Чарнобыля" прафэсар Генадзь Грушавы кажа, што разбурэньне Бэрлінскага муру для яго асабіста стала падзеяй ня меньшай, чым для саміх немцаў:
"Справа ў тым, што ўжо ў 1989 годзе мы актыўна пчалі супрацоўнічаць па чарнобыльскай тэматыцы з нашымі сябрамі з Нямеччыны. І з Усходняй, і з Заходняй. Можа, нават мы трохі пераганалі ўсе гэыя падзеі, таму што яшчэ да падзеньня муру ў нас ужо з'явіліся свае масты паміж Усходам і Захадам Нямеччыны".
Генадзь Грушавы згадвае, як за некалькі тыдняў да разбурэньня муру сябры з Заходняга Бэрліну звазілі яго тайком да сябе:
"Я памятаю, як пераяждалі праз памежны пераход паміж Усходнім і Заходнім Бэрлінам. Не было віз, не было нейкіх іншых дакумэнтаў з дазволам. Я там амаль схаваўся на падлозе ў гэтай машынцы. І шчыра прызнаюся, тады мне было даволі страшна, бо калі раптам затрымаюць і вышлюць з краіны. І вось так упершыню ў жыцьці ск раз у тую восень я пераехаў праз памежны пераход і пабыў у Заходнім Бэрліне".
У падзеньні Бэрлінскага муру Генадзь Грушавы бачыць два галоўныя аспэкты:
"Падзеньне муру – гэта сама па сабе падзея, незалежна ад нашых чаканьняў. Гэта – гістарычная падзея, якая была патрэбнай усім: і ў Эўропе, і ў Беларусі. Калі б гэтага не адбылося, то, можа, і пачатак нашага шляху, і лёс нашай краіны мог стаць іншым.
А ў Нямеччыне адбывацца тое, што і павінна адбывацца ў краіне, якая сёньня завязана амаль з усім сьветам самымі рознымі інтарэсамі. Нямеччына ня выпала з тых сувязей, у якіх яна знаходзілася да падзеньня муру. Таму тыя, хто спадзяваліся, што ўсё раптоўна зьменіцца, што усё стане те так, як было раней, гэта – усё ж наіўныя людзі".