Ягоная заява прагучала 9 лістапада 1989 году ў 18:57. Насамрэч Шабоўскі зачытаў праект рашэньня, а на пытаньне, калі яно ўступае ў сілу, адказаў : “Зараз”.
Пасьля краху камунізму Шабоўскі быў асуджаны на 3 гады турмы, адсядзеў год і быў памілаваны. Сёньня ён прыгадвае падзеі тых часоў.
Шабоўскі: Людзі ладзілі дэманстрацыі на вуліцах, і ўсе гэтыя старыя з палітбюро не былі гатовыя да такога разьвіцьця падзеяў. Што рабіць? І тады тры чалавекі, крыху маладзейшыя, якія яшчэ не засвоілі сталінісцкія штампы, калі можна так сказаць, паспрабавалі зьмяніць сытуацыю. Мы вырашылі: трэба адкрыць межы, бо ў апошні год для ГДР было характэрна, што людзі хацелі зьбегчы. Масла, хлеб, лад – не гэта было важным. Самым важным і жаданым прадуктам стала свабода: магчымасьць зьехаць, куды хочацца, і асабліва ў Заходнюю Нямеччыну, таму што там былі знаёмыя і родныя. І мы думалі так: калі мы адчыняем мяжу – гэта ня значыць, што цэлая ГДР зьбяжыць...
Мы таксама былі ўпэўненыя, што хуткае аб’яднаньне ня будзе магчымым для Заходняй Нямеччыны. Вы ведаеце, што французы былі супраць, ангельцы былі таксама супраць гэтага... Мы думалі, што Коль будзе асьцярожны ў пытаньнях аб’яднаньня, але ўсё ж такі ён будзе нешта рабіць, каб ФРГ і ГДР збліжаліся.
Сёньня, калі я гляджу назад, я магу сказаць, што гэта была ілюзія, ўсё гэта не было рэальным. Рэальным быў ціск насельніцтва...
....Я ўзяў тэкст і знарок зачытаў яго ў самым канцы. Гэта было каля 19 гадзінаў, а праз гадзіну гэта было вядома ва ўсім сьвеце. Але ў трох кілямэтрах ад нас, на мяжы, салдаты нічога ня ведалі
.
Але ў Бэрліне – не ў ГДР, што таксама важна – канцэнтрацыя насельніцтва больш, і гэта распаўсюджвалася хутка, як агонь, і людзі ехалі туды.
Гэта была вельмі небясьпечная сытуацыя, таму што калі б на мяжы які-небудзь афіцэр пачаў страляць, то была магчымая катастрофа. Людзі крычалі: “Гэй, адчыняйце! Шабоўскі сказаў! Вы што, ня чулі?”
Цалкам інтэрвію чытайце ТУТ