У лістападзе 1989 году сёньняшні пэнсыянэр Мікалай Дземянцей ачольваў Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР. Кажа, што падзеньне Бэрлінскай сьцяны прадчуваў і ўспрымае станоўча:
“Аб’яднаньне гэтай дзяржавы магло адбыцца і аб’ектыўна павінна было адбыцца. Як, скажам, была Заходняя і Ўсходняя Беларусь, а затым адбылося аб’яднаньне – гэта ўсё натуральныя працэсы. І гэта я ўспрымаю нармалёва. Пазьней у мяне зь немцамі былі добрыя адносіны. Зь немцамі, якія да Ўсходняй Нямеччыны адносіліся і да сёньня захоўваюцца. Усё гэта нармалёва ўзьяднаньне нацыяў. Але было такое пытаньне, калі яны аб’ядналіся. Яны не хацелі нічога на сваю ўладу ці свой урад казаць, але яны мне казалі: уявіце сабе, што 22% людзей ва ўзросьце 18-26 гадоў беспрацоўныя. Гэта ва Ўсходняй Нямеччыне так было, пакуль яны вызначыліся. Таму было такое да іх спачуваньне па-чалавечы. А іншых пытаньняў у мяне да іх не было і няма”.
Старшыня праўладнага Саюзу пісьменьнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец на момант падзеньня Бэрлінскага муру кіраваў транспартнай міліцыяй у Беларусі. Пра падзею 20-гадовай даўніны сёньня выказваецца гэтак:
“Я, асабіста, успрыняў гэтую падзею са зьмешаным пачуцьцём па-праўдзе казаць. Быў непакой за тое, што ці не пацягне гэта за сабой абвастрэньня ў сьвеце, супрацьстаяньне. Бо ўсе мы, людзі старэйшага пакаленьня, ёсьць дзеці вайны, а таму адразу думаецца пра горшае. І адначасна было пачуцьцё надзеі – сьцяна, як палітычны бар’ер прыбіраецца, значыць і кантакты паміж краінамі і людзьмі стануць прасьцейшымі, і давер паміж народамі і дзяржавамі будзе на ўзровень вышэй. Вось такое пачуцьцё было – пачуцьцё чаканьняў. І часткова гэтыя чаканьні апраўдаліся”.
Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік на момант падзеньня Бэрлінскага муру працаваў у гаркаме КПБ ў Рагачове (Гомельская вобласьць). Ён кажа, што на той момант гэтая падзея не зрабіла на яго моцнага ўражаньня:
“На той момант унутры Беларусі, Савецкага саюзу было гэтулькі розных падзеяў, якія затым і прывялі да развалу СССР, што падзеі за мяжой менш уражвалі. І менавіта таму сёньня тых эмоцыяў я ўжо ня памятаю. Што тычыцца сёньняшняга погляду на гэтую падзею, то тут я не адкрыю ніякай Амэрыкі, калі скажу, што краіна аб’ядналася, быў зьняты ня толькі фізычны, але палітычны і галоўнае – ідэалягічны бар’ер ня толькі паміж часткамі аднаго народу, але нават паміж двума сьветапоглядамі, якія культываваліся цягам некалькіх дзесяткаў гадоў пасьля завяршэньня другой усясьветнай вайны”.
Як, скажам, была Заходняя і Ўсходняя Беларусь, а затым адбылося аб’яднаньне – гэта ўсё натуральныя працэсы ...