/img/icon-video.gif /img/icon-photogallary.gif /img/icon-listen.gif
19:35 Акцыя скончылася. Актывісты “Маладога фронту” пакінулі плошчу Якуба Коласа. Геаграфія акцыі на мапе Google’а
19:15 Моладзь працягвае стаяць ля “Лідо”. Раздаюць інтэрвію, падводзяць вынікі акцыі. Дашкевіч кажа, што ніколі не было такога жорсткага разгону.
Слухаць:
“Беларускія ўлады вельмі баяцца, каб грамадзтва не падумала, што ў нас насамрэч лібэралізацыя і можна спакойна пратэставаць. Спачатку выйсьці на дзень Любові, на дзень Волі, а потым калі заводы пачнуць выганяць людзей, сабрацца, і ста тысячамі пайсьці прасіць працы і грошай ва ураду. Дык вось – з аднаго боку сыгналы Эўропе, дайце грошай, а то незалежнасьць здадзім Расеі. А з другога боку, кулакі паказваюцца і ужываюцца супраць простых беларускіх грамадзянаў, каб баяліся, каб разумелі, што гэта усё не усур’ёз. І што вось грошай выпрасім, крызіс перажывем – і тады мы вам пакажам лібэралізацыю”, - падсумоўвае вынікім акцыі палітык Мікола Статкевіч.
19:02 Удзельнікаў мітынгу прагналі з плошчы. Яны стаяць ля бістро “Лідо”. Спэцназ дзяжурыць на плошчы, сочыць, каб тады не пайшлі маладафоронтаўцы.
18:55 Спэцназ пачаў адціскаць удзельнікаў мітынгу.
Частку пачалі заганяць у падземны пераход станцыі мэтро. Людзі ў пераходзе крычаць: “Што вы робіце?! Зараз будзе Няміга!”.
18:52 Адбыўся кароткі мітынг на плошчы Якуба Коласа. Мікола Дземідзенка сказаў, што нікай лібэралізацыі ў Беларусі няма, што ўлады злачынна разагналі непалітычную акцыі любові да сваёй краіны.
18:49 У зачыстцы удзельнічае каля сотні спэцназаўцаў. Яны сталі ў ланцуг і адціскаюць моладзь ад крамы “На ростанях” у бок плошчы Якуба Коласа.
18:48 Моцна зьбіты Мікола Дземідзенка. Спэцназаўцы білі яго па галаве нагамі і дручкамі. Моладзевую актывістку Алену Макарэвіч спэцназаўцы павалілі на зямлю. Білі дручкамі па нагах. Алена ледзь ходзіць.
18:46 Падагналі яшчэ некалькі аўтазакаў і аўтобусаў. Каб мінакі ня бачылі, што адбываецца, міліцыянты абгарадзілі месца зачысткі аўтобусамі і машынамі.
18:45 Сэцназаўцы працягваюць жорстка зьбіваюць удзельнікаў акцыі. Хлопцаў цягнуць па асфальце.
Маладафронтаўка Наста Палажанка камэнтуе разгон акцыі.
“Гэта самая сьвяточная, добрая, яскравая акцыя скончылася проста вельмі брутальным зьбіцьцём моладзі. Улады дэманструюць пры гэтым сваё сапраўднае аблічча. Што яны баяцца "Маладога фронту. Гэта дэманструе краінам Захаду, што няма ў нас лібэралізацыі і не будзе пакуль гэта самаабвешчаная улада будзе заставацца на гэтым месцы. І гэта мужная моладзь, якая ў гэты небясьпечны час усё роўна выйшла даказаць, што мы ёсьць і што мы будзем зьдзяйсьняць свае мэты. Яны брутальным чынам зьбілі, каб запалохаць. Мы будзем выходзіць на такія акцыі нават калі яны будуць завяршацца такім брутальным чынам. Малады фронт гэтым не спыніць! Нашы зьбітыя хлапцы ведаюць дзеля чаго яны тут і што ім трэба прайсьці”.
18:43 Спэцназаўцы зьбіваюць дзяўчат. Зьбіты Зьміцер Дашкевіч.
18:42 Міліцыя пачала разгон акцыі.
18:41 Калёна падышла да ланцугу міліцыі. Дашкевіч кажа міліцыянтам, што ў моладзі мірная акцыя. Ён просіць міліцыю не перашкаджаць. Тыя ніяк не рэагуюць на ягоныя словы.
18:40 Удзельнікі акцыі выйшлі на праезную частку. Яны рухаюцца ў бок ланцугу супрацоўнікаў спэцназу міліцыі.
18:38 Калёна спынілася на выхадзе з плошчы. Па вуліцы Чырвонай да плошчы пад’ехалі аўтазакі.
18.35 Да калёны пад’ехаў аўтобус. Зь яго выскокваюць супрацоўнікі спэцназу міліцы. Яны перакрываюць дарогу калёне.
18:33 Калёна рушыць па ходніках праспэкта Незалежнасьці. Моладзь трымае расьцяжку “Акцыя любові”.
18:29 Дашкевіч паведаміў, што шэсьце пойдзе паводле маршруту, які быў пазначаны ў заяве ў Менгарвыканкам. Маршрут: плочшча Я.Коласа – плошча Свабоды.
Меркаваны маршрут шэсьця на мапе Google’а
18:28 Шэсьце пачалося. Каля 100 чалавек шыхтуюцца ў калёну.
18:27 Праз гукаўзмацняльнік міліцыя папярэджвае, што калі маладыя людзі не разыдуцца, да іх будзе ўжытая сіла і спэцсродкі.
18:22 Моладзь распачала пэрформанс на падножжы помніка Якубу Коласу. Арганізатары акцыі кажуць, што прадстаўленьне будзе пра тое, адкуль пайшло сьвята Дзень сьвятога Валянціна. Яны дадаюць, што аповед будзе з “папраўкай на беларускія рэаліі”.
18:20 На плошчы прысутнічаюць адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, былы палітвязень Андрэй Кім, фігурант “справы 14-ці” Міхал Пашкевіч.
Слухаць:
“Я заўсёды ухваляю такія пазытыўныя, добрыя, нацыянальныя акцыі, якія не маюць ніякіх разбуральных ідэяў, а маюць выключна пазытыўныя, стваральныя ідэі. Гэта вельмі добра”, - гаворыць Андрэй Кім.
18:15 Міліцыянты падагналі да плошчы машыну з гукаўзмацняльнай апаратурай. Праз гучную сувязь папярэджваюць прысутных, што праводзіць масавыя акцыі бліжэй за 100 мэтраў ад мэтрапалітэну забаронена законам.
18:12 Зьміцер Дашкевіч праз мэгафон абвясьціў, што акцыя пачынаецца. Ён сказаў, што незабаве адбудзецца пэрфомарманс, а пасьля пачнецца шэсьце.
18:11 На плошчы прыкладна сто чалавек. Лёзунгі “Верам! Можам! Пераможам!” і “Жыве Беларусь!” Міліцыя працягвае папярэджваць, што акцыя несанкцыянаваная і заклікае разыходзіцца. Над плошчай — прыкладна 10 бел-чырвона-белых сьцягоў, сьцягі Эўразьвязу.
18:08 Міліцыянты папярэдзілі, што акцыя недазволеная. Моладзь адказала воклічамі “Жыве Беларусь!”. Разгарнулі сьцягі. Раздаюць маленькія бел-чырвона-белыя сьцяжкі.
Слухаць:
“Я бяру удзел у гэтай акцыі, бо я маладафронтавец. Гэта акцыя дэманструе моладзь, якая гатова ісьці супраць рэжыму нават пры такіх умовах. У нашых актывістаў праводзілі ператрусы, у нас забіралі сьцягі, расьцяжкі, якія мы рыхтавалі да гэтай акцыі. Але мы хочам паказаць, што сёньняшняя моладзь за новую, эўрапейскую Беларусь, з дэмакратычнымі прынцыпамі, без дыктатуры”, - кажа Мікалай Дземідзенка.
18:04 Ля помніка Якубу Коласу моладзь разгарнула расьцяжку “Акцыя любові”. У руках некаторых удзельнікаў акцыі зьявіліся дрэўкі. Маладзёны зьбіраюцца ўздымаць сьцягі.
18:03 На плошчы зьявіліся некалькі дзясяткаў маладафронтаўцаў на чале зь Зьмітром Дашкевічам. Яны трымаюць бел-чырвона-белыя балёнікі. Міліцыя назірае. Вядзецца відаздымка.
18:01 Каля 50 надзіманых балёнікаў міліцыянты аддалі ўдзельнікам.
17:59 Затрыманая прэсавая сакратарка “Маладога фронту” Тацяна Шапуцька. Яе затрымалі ля машыны, якая падвезла на плошчу балёнікі. Міліцыянты высьвятляюць, якой фірме належыць гэтая машына.
17:45 На плошчы Якуба Коласа — дзясятак пераапранутых у цывільнае міліцыянтаў. У падзямельным пераходзе дзяжураць супрацоўнікі МУС у форме. Прайсьці на плошчу можна без перашкодаў. Удзельнікаў акцыі пакуль няма.
Як сёньня адзначылі Дзень сьвятога Валянціна дэмакратычныя актывісты
МЕНСК
Маладзёжная арганізацыя Партыі БНФ “Моладзь БНФ” павіншавала менчукоў з Днём сьвятога Валянціна.
Прыкладна ў 12:30 у адным з ажыўленых месцаў сталіцы, каля выхаду з мэтро на вуліцы Веры Харужай, актывісты арганізацыі раздавалі прахожым гвазьдзікі з павязанымі на іх бел-чырвона-белымі стужачкамі і арыгінальныя паштоўкі з сымболікай арганізацыі.
Амаль за 10 хвілін было раздадзена каля сотні такіх паштовак. Мінакі ўспрымалі акцыю добразычліва, жартавалі і ўсьміхаліся. Падчас акцыі ніхто зь яе ўдзельнікаў затрыманы ня быў. Непадалёк ад месца правядзеньня мерапрыемства знаходзілася некалькі аўтобусаў з супрацоўнікамі міліцыі, аднак у ход акцыі яны ня ўмешваліся.
ГОМЕЛЬ
Гомельскія дэмакратычныя актывісты 14 лютага правялі на вуліцах горада акцыю “Я люблю Беларусь!”.
Каля 10 прадстаўнікоў аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” і незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі “Малады фронт” раздалі прыкладна дзьве тысячы сьвяточных каляндарыкаў і паштовак.
Актывісты былі апранутыя ў касьцюмы анёлаў з прымацаванымі да адзеньня сардэчкамі і бел-чырвона-белымі стужкамі. Пачалася акцыя каля цэнтральнага ўнівэрмага, дзе ў гэты ж час сваю акцыю праводзіла абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа. Удзельнікі абедзьвюх акцый абмяняліся віншаваньнямі.
Далей дэмакратычныя актывісты прайшлі па цэнтральнай вуліцы гораду да вучэбных карпусоў Гомельскага дзяржунівэрсытэту, каб павіншаваць студэнтаў. Тут акцыя завяршылася. Інцыдэнтаў і затрыманьняў не было.
БЕРАСЬЦЕ
У Берасьці абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 14 лютага правяла акцыю, прымеркаваную да Дня сьвятога Валянціна.
Як паведаміў БелаПАН старшыня абласной структуры партыі Ігар Маслоўскі, акцыя прайшла з 14:00 да 15:30 у цэнтры гораду на пешаходнай вуліцы Савецкай. За гэты час сацыял-дэмакраты падарылі жыхарам абласнога цэнтру больш за 300 “валянцінак”, спэцыяльна зробленых актывістамі арганізацыі, а таксама балёнікі і партыйныя календары. “У адказ берасьцейцы казалі нам цёплыя словы і нават чыталі вершы пра каханьне. Увогуле, адказвалі ўзаемнасьцю”, — сказаў сп. Маслоўскі.
Як сьвяткавалі Дзень Сьвятога Валянціна ў папярэднія гады
2008
2007

Гаворыць зьбіты Зьміцер Дашкевіч

Спэцназаўцы білі Дземідзенку па галаве нагамі і дручкамі
18:48 Моцна зьбіты Мікола Дземідзенка. Спэцназаўцы білі яго па галаве нагамі і дручкамі. Моладзевую актывістку Алену Макарэвіч спэцназаўцы павалілі на зямлю. Білі дручкамі па нагах. Алена ледзь ходзіць.
18:46 Падагналі яшчэ некалькі аўтазакаў і аўтобусаў. Каб мінакі ня бачылі, што адбываецца, міліцыянты абгарадзілі месца зачысткі аўтобусамі і машынамі.
18:45 Сэцназаўцы працягваюць жорстка зьбіваюць удзельнікаў акцыі. Хлопцаў цягнуць па асфальце.
Спэцназ міліцыі разганяе “Акцыю любові”
Маладафронтаўка Наста Палажанка камэнтуе разгон акцыі.
“Гэта самая сьвяточная, добрая, яскравая акцыя скончылася проста вельмі брутальным зьбіцьцём моладзі. Улады дэманструюць пры гэтым сваё сапраўднае аблічча. Што яны баяцца "Маладога фронту. Гэта дэманструе краінам Захаду, што няма ў нас лібэралізацыі і не будзе пакуль гэта самаабвешчаная улада будзе заставацца на гэтым месцы. І гэта мужная моладзь, якая ў гэты небясьпечны час усё роўна выйшла даказаць, што мы ёсьць і што мы будзем зьдзяйсьняць свае мэты. Яны брутальным чынам зьбілі, каб запалохаць. Мы будзем выходзіць на такія акцыі нават калі яны будуць завяршацца такім брутальным чынам. Малады фронт гэтым не спыніць! Нашы зьбітыя хлапцы ведаюць дзеля чаго яны тут і што ім трэба прайсьці”.
Спцэцназаўцы спрабуюць перанеьсці Дашкевіча
Зьміцер Дашкевіч ня можа стаць на ногі.
18:43 Спэцназаўцы зьбіваюць дзяўчат. Зьбіты Зьміцер Дашкевіч.
Спэцназаўцы зьбіваюць удзельнікаў акцыі
Першая сутычка дэманстрантаў зь міліцыяй
18:42 Міліцыя пачала разгон акцыі.
18:41 Калёна падышла да ланцугу міліцыі. Дашкевіч кажа міліцыянтам, што ў моладзі мірная акцыя. Ён просіць міліцыю не перашкаджаць. Тыя ніяк не рэагуюць на ягоныя словы.
Калёна падышла да ланцугу міліцыі
18:40 Удзельнікі акцыі выйшлі на праезную частку. Яны рухаюцца ў бок ланцугу супрацоўнікаў спэцназу міліцыі.
АМАП чакае
18:38 Калёна спынілася на выхадзе з плошчы. Па вуліцы Чырвонай да плошчы пад’ехалі аўтазакі.
18.35 Да калёны пад’ехаў аўтобус. Зь яго выскокваюць супрацоўнікі спэцназу міліцы. Яны перакрываюць дарогу калёне.
18:33 Калёна рушыць па ходніках праспэкта Незалежнасьці. Моладзь трымае расьцяжку “Акцыя любові”.
18:29 Дашкевіч паведаміў, што шэсьце пойдзе паводле маршруту, які быў пазначаны ў заяве ў Менгарвыканкам. Маршрут: плочшча Я.Коласа – плошча Свабоды.
Меркаваны маршрут шэсьця на мапе Google’а
18:28 Шэсьце пачалося. Каля 100 чалавек шыхтуюцца ў калёну.
Міліцыя папярэджвае, што будзе ўжытая сіла і спэцсродкі
18:27 Праз гукаўзмацняльнік міліцыя папярэджвае, што калі маладыя людзі не разыдуцца, да іх будзе ўжытая сіла і спэцсродкі.
18:22 Моладзь распачала пэрформанс на падножжы помніка Якубу Коласу. Арганізатары акцыі кажуць, што прадстаўленьне будзе пра тое, адкуль пайшло сьвята Дзень сьвятога Валянціна. Яны дадаюць, што аповед будзе з “папраўкай на беларускія рэаліі”.
18:20 На плошчы прысутнічаюць адзін зь лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў, былы палітвязень Андрэй Кім, фігурант “справы 14-ці” Міхал Пашкевіч.
Слухаць:
“Я заўсёды ухваляю такія пазытыўныя, добрыя, нацыянальныя акцыі, якія не маюць ніякіх разбуральных ідэяў, а маюць выключна пазытыўныя, стваральныя ідэі. Гэта вельмі добра”, - гаворыць Андрэй Кім.
18:15 Міліцыянты падагналі да плошчы машыну з гукаўзмацняльнай апаратурай. Праз гучную сувязь папярэджваюць прысутных, што праводзіць масавыя акцыі бліжэй за 100 мэтраў ад мэтрапалітэну забаронена законам.
18:12 Зьміцер Дашкевіч праз мэгафон абвясьціў, што акцыя пачынаецца. Ён сказаў, што незабаве адбудзецца пэрфомарманс, а пасьля пачнецца шэсьце.
18:11 На плошчы прыкладна сто чалавек. Лёзунгі “Верам! Можам! Пераможам!” і “Жыве Беларусь!” Міліцыя працягвае папярэджваць, што акцыя несанкцыянаваная і заклікае разыходзіцца. Над плошчай — прыкладна 10 бел-чырвона-белых сьцягоў, сьцягі Эўразьвязу.
18:08 Міліцыянты папярэдзілі, што акцыя недазволеная. Моладзь адказала воклічамі “Жыве Беларусь!”. Разгарнулі сьцягі. Раздаюць маленькія бел-чырвона-белыя сьцяжкі.
Слухаць:
“Я бяру удзел у гэтай акцыі, бо я маладафронтавец. Гэта акцыя дэманструе моладзь, якая гатова ісьці супраць рэжыму нават пры такіх умовах. У нашых актывістаў праводзілі ператрусы, у нас забіралі сьцягі, расьцяжкі, якія мы рыхтавалі да гэтай акцыі. Але мы хочам паказаць, што сёньняшняя моладзь за новую, эўрапейскую Беларусь, з дэмакратычнымі прынцыпамі, без дыктатуры”, - кажа Мікалай Дземідзенка.
18:04 Ля помніка Якубу Коласу моладзь разгарнула расьцяжку “Акцыя любові”. У руках некаторых удзельнікаў акцыі зьявіліся дрэўкі. Маладзёны зьбіраюцца ўздымаць сьцягі.
18:03 На плошчы зьявіліся некалькі дзясяткаў маладафронтаўцаў на чале зь Зьмітром Дашкевічам. Яны трымаюць бел-чырвона-белыя балёнікі. Міліцыя назірае. Вядзецца відаздымка.
18:01 Каля 50 надзіманых балёнікаў міліцыянты аддалі ўдзельнікам.
Затрыманая Тацяна Шапуцька
17:59 Затрыманая прэсавая сакратарка “Маладога фронту” Тацяна Шапуцька. Яе затрымалі ля машыны, якая падвезла на плошчу балёнікі. Міліцыянты высьвятляюць, якой фірме належыць гэтая машына.
17:45 На плошчы Якуба Коласа — дзясятак пераапранутых у цывільнае міліцыянтаў. У падзямельным пераходзе дзяжураць супрацоўнікі МУС у форме. Прайсьці на плошчу можна без перашкодаў. Удзельнікаў акцыі пакуль няма.
Як сёньня адзначылі Дзень сьвятога Валянціна дэмакратычныя актывісты
МЕНСК
Маладзёжная арганізацыя Партыі БНФ “Моладзь БНФ” павіншавала менчукоў з Днём сьвятога Валянціна.
Прыкладна ў 12:30 у адным з ажыўленых месцаў сталіцы, каля выхаду з мэтро на вуліцы Веры Харужай, актывісты арганізацыі раздавалі прахожым гвазьдзікі з павязанымі на іх бел-чырвона-белымі стужачкамі і арыгінальныя паштоўкі з сымболікай арганізацыі.
Амаль за 10 хвілін было раздадзена каля сотні такіх паштовак. Мінакі ўспрымалі акцыю добразычліва, жартавалі і ўсьміхаліся. Падчас акцыі ніхто зь яе ўдзельнікаў затрыманы ня быў. Непадалёк ад месца правядзеньня мерапрыемства знаходзілася некалькі аўтобусаў з супрацоўнікамі міліцыі, аднак у ход акцыі яны ня ўмешваліся.
ГОМЕЛЬ
Гомельскія дэмакратычныя актывісты 14 лютага правялі на вуліцах горада акцыю “Я люблю Беларусь!”.
Каля 10 прадстаўнікоў аргкамітэту па стварэньні партыі “Беларуская хрысьціянская дэмакратыя” і незарэгістраванай у Беларусі арганізацыі “Малады фронт” раздалі прыкладна дзьве тысячы сьвяточных каляндарыкаў і паштовак.
Актывісты былі апранутыя ў касьцюмы анёлаў з прымацаванымі да адзеньня сардэчкамі і бел-чырвона-белымі стужкамі. Пачалася акцыя каля цэнтральнага ўнівэрмага, дзе ў гэты ж час сваю акцыю праводзіла абласная арганізацыя Чырвонага Крыжа. Удзельнікі абедзьвюх акцый абмяняліся віншаваньнямі.
Далей дэмакратычныя актывісты прайшлі па цэнтральнай вуліцы гораду да вучэбных карпусоў Гомельскага дзяржунівэрсытэту, каб павіншаваць студэнтаў. Тут акцыя завяршылася. Інцыдэнтаў і затрыманьняў не было.
БЕРАСЬЦЕ
У Берасьці абласная арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) 14 лютага правяла акцыю, прымеркаваную да Дня сьвятога Валянціна.
Як паведаміў БелаПАН старшыня абласной структуры партыі Ігар Маслоўскі, акцыя прайшла з 14:00 да 15:30 у цэнтры гораду на пешаходнай вуліцы Савецкай. За гэты час сацыял-дэмакраты падарылі жыхарам абласнога цэнтру больш за 300 “валянцінак”, спэцыяльна зробленых актывістамі арганізацыі, а таксама балёнікі і партыйныя календары. “У адказ берасьцейцы казалі нам цёплыя словы і нават чыталі вершы пра каханьне. Увогуле, адказвалі ўзаемнасьцю”, — сказаў сп. Маслоўскі.
Паводле БелаПАН
Як сьвяткавалі Дзень Сьвятога Валянціна ў папярэднія гады
2008
- Дзень сьв.Валянціна ў Менску — без затрыманьняў
- Фотагалерэя. Шэсьце “Беларусь у Эўропу”
- Дзень сьв. Валянціна моладзь адзначыць на вуліцы
- Дзень сьв.Валянціна ў Магілёве
2007