Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У малада­фронтаўцаў канфіскавалі начыньне да акцыі


Супрацоўнікі міліцыі на чале з кіраўніком аддзелу грамадзкай бясьпекі Ленінскага раёну сп. Грышчынкам правялі ператрус на кватэры актывісткі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Касі Галіцкай.

У яе забралі расьцяжкі, плякаты, наглядную агітацыю, якую маладафронтаўцы падрыхтавалі да акцыі ў Дзень сьвятога Валянціна.

Дзяўчыну затрымліваць ня сталі.

Кася Галіцкая была адной з заяўніц у звароце на правядзеньне акцыі, накіраваным у Менгарвыканкам. Менскія ўлады акцыю не санкцыянавалі. Маладафронтаўцы заявілі, што правядуць яе ўсё адно.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG