Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” маюць намер правесьці акцыю нягледзячы на тое, што гарадзкія ўлады не далі на яе афіцыйнага дазволу. Маладафронтаўцы падрыхтавалі сьвечкі, бэнгальскія агні, а таксама “валянцінкі”, якія будуць раздаваць мінакам.
Шэсьце мае прайсьці ад плошчы Свабоды спачатку да францускай амбасады, а потым да амбасадаў Польшчы, Нямеччыны і ЗША. Адзін з арганізатараў акцыі Барыс Гарэцкі апавёў “Свабодзе”:
Гарэцкі: “Акцыя 14 лютага будзе выглядаць як тэатралізаванае шоў. Краіны Эўразьвязу будуць сымбалізаваць актывісты “Маладога фронту”, апранутыя ў строі гэтых краінаў. Яны створаць такое палаючае кола, запаляць бэнгальскія агеньчыкі, і ў пэўны час у гэтае кола ўвойдзе Беларусь у нацыянальным строі. У той час гэта й стане імправізаваным палаючым сэрцам. Гэтым будзе абвешчаны пачатак акцыі 14 лютага. Далей мы плянуем прайсьці касьцюмаваным шэсьцем па цэнтры гораду, заходзячы ў эўрапейскія амбасады”.
Актывіст “Маладога фронту” Зьміцер Хведарук, які трое сутак правёў у сьледчым ізалятары КДБ як падазраваны ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі, кажа, што акцыя адбудзецца пры любых умовах. Калі ня ўдасца сабрацца на плошчы Свабоды, маладафронтаўцы прадугледзелі іншыя варыянты:
Хведарук: “Калі ўся плошча Свабоды, дзе адбудзецца наша акцыя, будзе ачэпленая ад самага ранку, мы ўсё роўна зьбярэмся і знойдзем месца, дзе правесьці акцыю. Калі “Малады фронт” ужывае лёзунг: “Беларусь у Эўропу!”, гэта можа быць і на карысьць правядзеньня акцыі. Цяпер мы бачым, што Лукашэнка вядзе доўгія перамовы з Захадам. Дазвол на правядзеньне такой акцыі стаў бы толькі плюсам у вачах Эўропы. Пры любым надвор’і, у любых умовах, нават пры ачапленьні плошчы й прысутнасьці АМАПу, усё роўна Дзень сьвятога Валянціна на плошчы Свабоды ў 18 гадзінаў адбудзецца”.
Актывісты “Маладога фронту” 15 студзеня падалі заяўку ў Менгарвыканкам на правядзеньне акцыі 14 лютага. 9 лютага гарадзкія чыноўнікі адмовілі ў правядзеньні акцыі.