Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебск: "валянцінка" ад Мірона


Радыё Свабода Легендарны Мірон, які ўзьнімае бел-чырвон-белыя сьцягі ў самых цяжкадаступных месцах, адмысловым чынам павіншаваў жыхароў Віцебску зь Днём закаханых – днём Сьвятога Валянціна. Уночы з 13-га на 14-га лютага бел-чырвона-белы сьцяг узьвіўся на даху жылога чатырохпавярховага дома №6 на праспэкце Чарняхоўскага.

Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда адкамэнтаваў чарговую акцыю Мірона наступным чынам.

Хамайда: "З крыніц, вартых даверу, мне стала вядома, што да сьцяга прымацавана цыдулка, а ў ёй наступныя словы: " Да сьвята закаханых. Люблю Беларусь! Мірон". Я мяркую, што гэтая акцыя, чарговая акцыя Мірона, як бы вяртае нас усіх на грэшную зямлю: трэба рыхтавацца бараніць Радзіму! Радзіма для нас – усё, а мы безь яе – нішто".

Праз колькі часу сьцяг заўважылі патрульныя міліцыянты. Да "чатырохпавярхоўкі" зьехаліся некалькі міліцэйскіх машын, аднак ніводзін супрацоўнік Першамайскага РАУСу не наважыўся паўтарыць учынак Мірона ды залезьці на засьнежаны стромкі дах. Міліцыянты выклікалі пажарную машыну з перасоўнай лесьвіцай, прыцягнуўшы яшчэ большую ўвагу мінакоў ды жыхароў суседніх дамоў. Бел-чырвон-белы сьцяг давялося здымаць супрацоўніку МНС, а потым нацыянальны сымбаль міліцыянты забралі з сабою ў пастарунак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG