Маладыя людзі плянуюць наведаць амбасады краін Эўразьвязу і ЗША, а ўвечары правесьці сьвяточнае шэсьце. Паводле маладафронтаўкі Насты Палажанкі, акцыя адбудзецца нягледзячы на штрафы, якія атрымалі Зьміцер Дашкевіч і Мікола Дземідзенка, а таксама на тое, што Менгарвыканкам ня даў дазволу на сьвяточнае шэсьце і канцэрт 14 лютага.
“Мы ўсё ж зьбіраемся выходзіць на плошчу, праводзіць сваё сьвята і дэманстраваць уладзе, што ёсьць “Малады фронт”, што ў нас ёсьць свая мэта па выхаваньні і групаваньні вакол сябе моладзі. І мы будзем, нягледзячы ні на што, яе выконваць. Шэсьце адбудзецца. Усё будзе выглядаць такім чынам, што а 18-й гадзіне на плошчы Якуба Коласа будзе моладзь, у гэты час будзе адбывацца тэатральная пастаноўка, потым мы ідзем шэсьцем да плошчы Свабоды. І завяршае наша мерапрыемства сьвяточны канцэрт на плошчы Свабоды”.
Арганізатары пакуль не раскрываюць усіх сюрпрызаў, якія чакаюць удзельнікаў акцыі. Але ўжо вядома, што “Малады фронт” правядзе сьвяточную лятарэю. Першыя сто чалавек, якія прыйдуць на сьвята, атрымаюць адмысловыя валянцінкі для розыгрышу 5 падарункаў. Акцыі плянуюцца таксама ў іншых гарадах. Сёньня, 13 лютага, у офісе руху “За свабоду” ладзілася дыскусія “Што ёсьць любоў?” з удзелам філёзафаў, літаратараў і сьвятароў, прысьвечаная дню сьвятога Валянціна. Наста Палажанка патлумачыла:
“Мы адзначаем у Дзень сьвятога Валянціна Дзень любові, бо перакананыя, што менавіта любові не хапае беларусам. Любоў — гэта цудоўнае пачуцьцё, якое ня толькі акрыляе і робіць цуды. Гэта пачуцьцё, якое сапраўды зьдзяйсьняе годныя, гераічныя ўчынкі. Бо толькі той чалавек, які любіць, можа ахвяраваць сваё жыцьцё за іншых людзей, за краіну. Таму мы выхоўваем у сабе гэтае пачуцьцё любові і гатовыя падарыць яго тым, каму яго нестае”.
У аргкамітэт сьвяточнай акцыі сёлета, акрамя маладафронтаўцаў, увайшлі Аляксандар Мілінкевіч, Уладзімер Арлоў, Піт Паўлаў, Алесь Пушкін і Павал Севярынец.
Першая акцыя “Маладога фронту” ў дзень сьвятога Валянціна прайшла ў 1997 годзе. Толькі двойчы ўдзельнікам акцыі ўдалося пазьбегнуць жорсткага разгону. У прыватнасьці, абышлася без затрыманьняў леташняя моладзевая акцыя ў Менску. У той акцыі ўдзельнічалі каля паўсотні чалавек.