Першыя намалоты, першыя прыпіскі, першыя ахвяры. Бітва за ўраджай-2008. ТЭМА ДНЯ.
Сёньня Аляксандар Лукашэнка выправіўся ў паездку па Меншчыне, дзе праходзіць “бітва за ўраджай”. Тыдзень назад на Берасьцейшчыне Лукашэнка так патлумачыў асаблівасьці сёлетняга жніва: "Пакуль пару чалавек не пасадзіш – не разумеюць".
Сёлетняя задача – сабраць больш за 8,5 мільёна тонаў збожжа. У папярэднія гады ставіліся значна меншыя пляны – ад 5 да 7 мільёнаў тонаў. Летась гаспадаркамі Беларусі было сабрана 6,7 мільёна тонаў збожжа.
У афіцыйных справаздачах паведамляецца, што сёлетна за першы тыдзень уборачнай кампаніі сабрана ўжо два мільёны тонаў збожжа. Тым часам Камітэт дзяржаўнага кантролю выявіў і першыя прыпіскі ў Берасьцейскай вобласьці.
Пакуль нікога не пасадзілі. На Гарадзеншчыне тым часам ужо загінуў адзін чалавек.
А.Лукашэнка: “Хлеб сёньня даражэйшы за золата”
Сёньня Аляксандар Лукашэнка на верталёце абляцеў Меншчыну, каб з вышыні птушынага палёту ўбачыць, як ідзе “бітва за ўраджай”. Ужо на зямлі кіраўнік краіны скрытыкаваў абласных начальнікаў за нізкія тэмпы ўборкі, тым часам як акрэсьленая звышзадача — сабраць рэкордны ўраджай за ўсю гісторыю Беларусі.
“Мае даяркі атрымліваюць 600 даляраў. За паўгады”
Ці сапраўдны сёлета можа быць сабраны рэкордны для Беларусі ўраджай? Наколькі эфэктыўная аграрная палітыка ўладаў? Чаму працаўнікі сельскай гаспадаркі зарабляюць менш за ўсіх і як выжываюць?
У Беларусі зьнікаюць ворныя землі
За час кіраваньня Лукашэнкі сельская гаспадарка страціла 720 тысяч гектараў ворнай зямлі.
М. Русы: “Беларусь ужо гарантавала харчовую бясьпеку”
Пры гэтым Беларусь ня толькі забясьпечыць уласную харчовую бясьпеку, але і заробіць на сусьветным харчовым крызісе.
В. Старавойтаў: “У сельскай гаспадарцы ўсё трымаецца на хіміі”
За першы тыдзень уборачнай кампаніі сярэдняя ўраджайнасьць склала амаль 36 цэнтнэраў з гектару. Гэта на 5,5 цэнтнэраў больш за леташнюю лічбу. Ужо прагназуецца ўраджайнасьць на ўзроўні 2004 году — самага пасьпяховага ў гісторыі сувэрэннай Беларусі — і нават вышэй. Коштам чаго растуць паказьнікі?
В.Лявонаў: “Пры такім плянаваньні прыпіскі непазьбежныя”
У афіцыйных справаздачах паведамляецца, што за першы тыдзень уборачнай кампаніі сабрана два мільёны тон збожжа. Усяго Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня нацэлена на 8 мільёнаў 700 тысяч тон — гэта нашмат больш, чым плянавалася ў папярэднія гады.
"Я даў вам дождж!” Аграрны цытатнік А.Лукашэнкі
Непазьбежныя ахвяры на жніве?
У Лідзкім раёне на жніве загінуў мэханізатар. Чаму кожнае жніво ў Беларусі не абыходзіцца без ахвяраў?
Бітва за ўраджай: з 6.00 да 24.00
Уборка ўраджаю на Гарадзеншчыне ў поўным разгары. За 1 тону намалочанага збожжа камбайнэрам плацяць па дзьве тысячы рублёў.
“Паглядзіце, што робіцца ў Александрыі”
“Наш Рыгоравіч, зьбіраецца за некалькі каласкоў садзіць людзей. Рыгоравіч, вы ж летась былі на сваёй малой радзіме. Паглядзіце, што робіцца ў Вашым аграгарадку “Александрыя”. Згарэла 900 тон сена."
Скапіявалі нямецкі камбайн – атрымаўся беларускі
Звыш 1100 збожжаўборачных камбайнаў накіравала на жніво вытворчае аб’яднаньне “Гомсельмаш”. Цяпер камбайнавы парк Беларусі на 70 адсоткаў складаецца менавіта з гэтай тэхнікі. Аднак у гаспадарках мэханізатары хочуць працаваць на імпартнай тэхніцы.
Апэратыўная інфармацыя пра хаду жніва. Дадзеныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня