Лінкі ўнівэрсальнага доступу

В. Старавойтаў: “Усё трымаецца на хіміі”


За першы тыдзень уборачнай кампаніі сярэдняя ўраджайнасьць склала амаль 36 цэнтнэраў з гектару. Гэта на 5,5 цэнтнэраў больш за леташнюю лічбу. Ужо прагназуецца ўраджайнасьць на ўзроўні 2004 году — самага пасьпяховага ў гісторыі сувэрэннай Беларусі — і нават вышэй. Коштам чаго растуць паказьнікі?


Колішні кіраўнік узорнага калгасу “Расьсьвет”, двойчы Герой Сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў, асуджаны за эканамічныя злачынствы, лічыць, што з году ў год ураджайнасьць і патрабаваньні да росту паказьнікаў будуць толькі павялічвацца:

“І будуць зьбіраць болей, не сумнявайцеся, усё будзе. Насеньне лепшае, угнаеньняў больш. Зьдзіўляцца ня трэба. Спэцыялізацыі ў сельскай гаспадарцы стала больш, і таму, з улікам усіх фактараў, ураджай большы. Я не магу сказаць, што адбываецца якісьці рэгрэс, не. Але я бачу, якія моцныя пасевы кукурузы ў “Расьсьвеце”. Шмат угнаеньняў даюць, насеньне добрае. Усё ідзе наперад. Па сьпіралі ўсё разьвіваецца, уверх, а ня ўніз. Не рэгрэс ураджайнасьці павінен быць, а толькі ўгару”.

Паводле спадара Старавойтава, у немалой ступені ўраджайнасьці спрыяе тэхнічны прагрэс. У прыватнасьці, цяпер сельскую гаспадарку немагчыма ўявіць без дасягненьняў у хімічнай галіне. Але ці ня шкодзіць урэшце злоўжываньне ўгнаеньнямі спажыўцам сельгаспрадукцыі?

“Па-першае, усе гэтыя ўгнаеньні, уся прадукцыя ідзе праз жывёлагадоўлю. Значыць, ужо ўсё здорава перапрацоўваецца. Таму казаць, што гэта мае нейкі ўплыў на чалавека, дык гэта вельмі цяжка сьцьвярджаць. І, дарэчы, тут якраз ня так і шмат арганікі. Хіміі шмат, але безь яе нічога нельга зрабіць зараз. А тое, што гэта мае нэгатыўны ўплыў на арганізм, вельмі складана даказаць. Разам з тым, сёньня аб’ектыўна жывёлагадоўля павінна быць больш прадуктыўнай, паляводзтва больш прадуктыўным. Усё павінна расьці лепш, чым 10 гадоў таму, чым 20 і чым 30 асабліва”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG