Буйны крадзеж учынены ў Полацкім раёне, перадае БелаПАН. Шкода склала склаў 280 тысяч рублёў, заведзеная крымінальная справа.
41-гадовы жыхар Менска паведаміў, што з 8.30 13 кастрычніка да 15.40 14 кастрычніка неўстаноўлены злачынец, адціснуўшы акно ПВХ, пранік у яго дачны дом, разьмешчаны ў Полацкім раёне, і выкраў 2.800 г золата ў зьлітках.
Як адзначаюць у міліцыі, нягледзячы на тое, што ў доме знаходзілася такая колькасьць каштоўнага мэталу, жыльлё не было абсталявана сыгналізацыяй.