Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар фінансаў Беларусі: «Спадзяёмся, грошы будуць»


Міністар фінансаў Беларусі Ўладзімер Амарын, архіўнае фота
Міністар фінансаў Беларусі Ўладзімер Амарын, архіўнае фота

Міністар заявіў, што Менск разьлічвае на станоўчае рашэньне Рады Эўразійскага Фонду стабілізацыі і разьвіцьця аб выдзяленьні Беларусі трэцяга траншу крэдыту. Ён сказаў, што «па большасьці паказьнікаў Беларусь выканала свае абавязаньні, і таму мы маем права разьлічваць на атрыманьне трэцяга траншу ў памеры 300 мільёнаў даляраў да канца гэтага году».

Што тычыцца магчымага крэдыту МВФ, то міністар, адказваючы на пытаньне пра тое, ці будзе прынята станоўчае рашэньне, адказаў так: «Магу толькі сказаць, што абмеркаваньне нашай праграмы стабілізацыі знаходзіцца цяпер у МВФ у актыўнай стадыі».

Яшчэ адной магчымай крыніцай фінансаваньня беларускай эканомікі могуць стаць беларускія эўрабонды. Паводле міністра, іх будзе выпушчана ў 2017 годзе на 800 мільёнаў даляраў. Амарын сказаў, што ўжо адбыліся перамовы з прадстаўнікамі бізнэсу Катару, якія выказалі зацікаўленасьць у набыцьці гэтых эўрабондаў. На пытаньне, на якую суму гэтых каштоўных папераў хочуць набыць прадстаўнікі Катару, міністар адказаў, што ёсьць пакуль толькі прынцыповая згода на набыцьцё, а памер куплі яшчэ вырашаецца.

Лукашэнка заплянаваў на 2017 год маленечкі рост эканомікі, запавольваньне інфляцыі і крыху інвэстыцыяў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG