Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усясьветны банк: буйныя прадпрыемствы Беларусі скарачаюць работнікаў


Эканоміка Беларусі застаецца ў рэцэсіі — яе аднаўленьне адбудзецца не раней за 2018 год.

Такія высновы агучылі ў Менску экспэрты Усясьветнага банку. Яны прагназуюць падзеньне ВУП Беларусі ў 2017 годзе на ўзроўні 0,9%. У 2018-м прагназуецца невялікі рост — 1,1%.

Рост, адзначаюць экспэрты, чакаецца за кошт паляпшэньня ў вонкавым асяродзьдзі. Праз рэцэсію ў эканоміцы пагоршылася сытуацыя на рынку працы: было скарочана больш працоўных месцаў, чым створана.

«Буйныя прадпрыемствы прадоўжылі страчваць работнікаў, — кажа эканаміст банку Кірыл Гайдук, — За першае паўгодзьдзе 2016 году буйныя наймальнікі скарацілі колькасьць занятых на 3% — гэта ў дадатак да амаль 5-адсоткавага скарачэньня занятасьці летась на буйных прадпрыемствах. Падзеньне даходаў насельніцтва таксама працягвалася».

МАЗ, МТЗ, Беларуськалій... Прамысловыя гіганты звальняюць рабочых

Паводле Гайдука, скарачэньне работнікаў на прадпрыемствах працягнецца ў 2017 годзе, але мае быць ужо менш інтэнсіўным.

Усясьветны банк канстатуе, што ў 2016 годзе павялічыліся выдаткі на абслугоўваньне дзяржаўнага доўгу, які на 1 кастрычніка дасягнуў 48% ВУП. На сытуацыю ў эканоміцы моцна паўплывала падзеньне цэнаў на нафтапрадукты і калій, праз што зьявіўся дэфіцыт гандлёвага балянсу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG