Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Удзел Беларусі ў «Эўранэсьце» — толькі праз свабодныя, сумленныя выбары


Аляксандар Мілінкевіч, Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, Рыгор Кастусёў разам з Сандрай Калнiетай, Агнешкай Казлоўскай, Барысам Тарасюком. Паседжаньне Эўранэсту ў Ерэване.
Аляксандар Мілінкевіч, Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, Рыгор Кастусёў разам з Сандрай Калнiетай, Агнешкай Казлоўскай, Барысам Тарасюком. Паседжаньне Эўранэсту ў Ерэване.

Прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай апазыцыі ўзялі ўдзел у пленарным паседжаньні «Эўранэсту» — Парлямэнцкай асамблеі «Ўсходняга партнэрства», сустрэча якой праходзіла ў Ерэване 17–18 сакавіка.

У «Эўранэсьце» бралі ўдзел прадстаўнікі сямі апазыцыйных структур: Сяргей Калякін («Справядлівы сьвет»), Ірына Вештард (БСДП «Грамада»), Аляксандар Мілінкевіч (рух «За свабоду»), Уладзімер Някляеў (кампанія «Гавары праўду»), Анатоль Лябедзька (АГП), намесьнік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Віталь Рымашэўскі.

Агульную пазыцыю дэлегацыі беларускай апазыцыі прадставіў старшыня руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч.

Старшыня АГП Анатоль Лябедзька так падсумаваў вынікі візыту:

«Адбылося знаёмства з новым складам працоўнай групы па Беларусі, канструктыўная, плённая дыскусія. Цешыць тое, што ўсе пагаджаюцца: вырашэньне беларускай праблемы можа адбыцца толькі праз свабодныя, сумленныя выбары. І гэта тое, што дае магчымасьць ствараць шырокую кааліцыю і ўнутры краіны, і міжнародную па Беларусі. Мы знайшлі паразуменьне практычна з усімі, хто прысутнічаў на паседжаньні працоўнай групы.

Другая выснова — упершыню з 2011 году, як пачала сваё існаваньне Парлямэнцкая асамблея, нам далі магчымасьць выступіць на сэсіі Парлямэнцкай асамблеі „Эўранэст“. Гэта таксама добры знак. Як вынік, пэрспэктыву супрацоўніцтва з Асамблеяй прывязваюць да вынікаў выбарчых кампаніяў 2015 і 2016 году.

Пакуль усё застаецца бязь зьменаў. Гэта азначае, што па Беларусі працуе адмысловая рабочая група, на якую запрашаюць дэмакратычную апазыцыю, а ўсё астатняе залежыць ад таго, наколькі будуць адпавядаць выбарчыя кампаніі стандартам АБСЭ».

Такім чынам, пытаньне пра ўдзел Беларусі ў «Эўранэсьце» замарозілі да вынікаў выбараў — прэзыдэнцкіх 2015 году і парлямэнцкіх 2016-га.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG