Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 80-годзьдзе Станіслава Галакціёнава


Фота ©Shutterstock
Фота ©Shutterstock

Падзеі 7 сакавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі, а таксама афіша на сёньня.

Афіша

Спэктакль «Адамавы жарты»

Героі камэдыі Саўка і Марыся — выдатныя муж і жонка, шмат у чым нагадваюць біблейскіх Адама і Еву. Яны маладыя, прыгожыя і вельмі працавітыя. Жывуць у любові і згодзе, старанна вядуць хатнюю гаспадарку. Але ні адсюль ні адтуль да іх заяўляецца Чорт, якому, як вядома, абавязкова трэба ўсё сапсаваць і ўсіх перасварыць. Што з гэтага атрымаецца? І ці зможа сапраўднае каханьне перамагчы ўсе Чортавы падкопы?

Менск, Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі (вул. Крапоткіна, 44).
Пачатак у 19:00.
Квіткі каштуюць 9–10 рублёў.

Канцэрт гурту Neuro Dubel

Гурт Neuro Dubel выступіць на Дні народзінаў клюбу ILI ў Менску. Музыкі анансавалі прэзэнтацыю на канцэрце новых песень.

Менск, клюб ILI (пр. Незалежнасьці, 131/1).
Пачатак а 19 гадзіне.
Квіткі каштуюць 20 рублёў.

Дата дня

7 сакавіка 1937 году нарадзіўся Станіслаў Галакціёнаў, беларускі савецкі і амэрыканскі навуковец, адзін з заснавальнікаў малекулярнага мадэляваньня.

Таксама ў гэты дзень

1924 — Прэзыдыюм ЦВК СССР зацьвердзіў пастанову «Аб аб’яднаньні ў складзе БССР усіх тэрыторыяў з большасьцю беларускага насельніцтва».

1967 — у СССР увялі пяцідзённы рабочы тыдзень.

1985 — Віцебскі абласны суд асудзіў Міхася Кукабаку паводле артыкула «Антысавецкая прапаганда і агітацыя» на 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Міхась Кукабака
Міхась Кукабака

2008 — Беларусь адклікала свайго пасла з ЗША і парэкамэндавала паслу ЗША пакінуць Менск. Гэта стала рэакцыяй на амэрыканскія санкцыі, у першую чаргу — супраць «Белнафтахіму».

У гэты дзень нарадзіліся

1753 — Тамаш Ваўжэцкі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году.

1850 — першы прэзыдэнт чэхаславацкай дзяржавы Томаш Гарыг Масарык.

1872 — Васіль Залатароў, беларускі кампазытар, аўтар балету «Князь-возера.

1950 — Васіль Раінчык, кампазытар, кіраўнік ансамбля «Верасы».

У памяці

1931 — памёр Павал Дземідовіч, дасьледчык беларускай этнаграфіі і фальклёру.

1983 — памёр Антон Сокал-Кутылоўскі, вайсковы і грамадзкі дзеяч, адзін з кіраўнікоў антысавецкага Слуцкага паўстаньня, вязень ГУЛАГу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG