Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэфэрэндум пад аўтаматамі (УЖЫВУЮ)

абноўлена

16 сакавіка ў Крыме адбыўся рэфэрэндум за далучэньне да Расеі. У Кіеве асьцерагаюцца, што пасьля рэфэрэндуму ў Крыме Расея ўвядзе войскі і ў іншыя рэгіёны Ўкраіны.

09:56 16.3.2014

Мэджліс заявіў пра непрызнаньне сёньняшняга рэфэрэндуму


09:21 16.3.2014

Турчынаў заклікаў крымчан байкатаваць «рэфэрэндум», вынікі якога «намаляваныя ў Крамлі»

07:52 16.3.2014
Лепш памерці, чым зноў перажыць дэпартацыю — Джамілеў апісаў настрой татараў. Крымскія татары асьцерагаюцца спробы новай дэпартацыі пасьля анэксіі ўкраінскага паўвострава Расеяй, але яны ня зьмірацца з гэтым і гатовыя супраціўляцца акупантам
05:54 16.3.2014
У Крыме пад падставай абароны рускамоўнага насельніцтва пачаўся масавы перасьлед украінамоўных жыхароў. Пра гэта заявіла каардынатар Сеткі прававых прыёмных Крыму Аляксандра Дварэцкая на брыфінгу ва ўкраінскім крызісным мэдыяцэнтры, паведамляе BBC.
05:34 16.3.2014

Прарасейскія актывісты абазвалі Андрэя Макарэвіча «жыдам, які прадаўся Бандэру»

03:08 16.3.2014
Выканаўца абавязкаў міністра ўнутраных спраў Арсен Авакаў і старшыня СБУ Валянцін Налівайчанка заклікалі ўсіх грамадзянаў неадкладна здаць у органы МУС агнястрэльную зброю, якая не зьяўляецца законна зарэгістраванай належным чынам.
02:50 16.3.2014

Ці можа Захад стрымаць Расею?

Ці можа Захад стрымаць Расею?
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:34:54 0:00
02:46 16.3.2014

Станцыя, праз якую ідзе газ у Крым, стала месцам супрацьстаяньня

02:46 16.3.2014

Пракуратуру Швайцарыі папярэдзілі пра грошы Януковіча

02:46 16.3.2014

Амэрыканскі эсьмінец застаецца ў Чорным моры

02:45 16.3.2014

Рэфэрэндум пад аўтаматамі

16 сакавіка ў Крыме пройдзе рэфэрэндум, нягледзячы на прызнаньне яго нелегітымным Канстытуцыйным судом Украіны і Вэнецыянскай камісіяй. У Кіеве асьцерагаюцца, што пасьля рэфэрэндуму ў Крыме Расея ўвядзе войскі і ў іншыя рэгіёны Ўкраіны.

02:45 16.3.2014

МЗС Расеі: рэфэрэндум у Крыме адпавядае статуту ААН

XS
SM
MD
LG