Пра гэта гаворыцца ў звароце вышэйшага паўнамоцнага прадстаўнічага органа крымска-татарскага народу — Мэджліса — да Вярхоўнай Рады Ўкраіны і да ўсяго народу Ўкраіны.
У прыватнасьці, Мэджліс заявіў наступнае:
Мэджліс лічыць, што «любая ўлада ў Крыме павінна фармавацца і ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць толькі пры ўмове свабодна выяўленай волі і згоды крымска-татарскага народу».
Мэджліс таксама заклікае Вярхоўную Раду Ўкраіны «далучыцца да Дэклярацыі ААН аб правах карэнных народаў, а таксама прызнаць і замацаваць законамі і іншымі прававымі актамі Ўкраіны статус крымска-татарскага народу як карэннага народу Крыму».
У прыватнасьці, Мэджліс заявіў наступнае:
- Мэджліс пацьвярджае сваё прызнаньне Ўкраіны як сувэрэннай і незалежнай дзяржавы ў існуючых межах;
- рашуча асуджае акт агрэсіі з боку Расейскай Фэдэрацыі і плян анэксіі Крыму;
- не прызнае крымскага рэфэрэндуму 16 сакавіка 2014 году, які праводзіцца з мэтай зьмяніць тэрытарыяльную прыналежнасьць Крыму;
- катэгарычна адхіляе любыя спробы вызначыць будучыню Крыму без свабоднага волевыяўленьня крымска-татарскага народу;
- cьцьвярджае, што права вырашаць, у якой дзяржаве жыць крымска-татарскаму народу, належыць выключна самім крымскім татарам.