Пра гэта гаворыцца ў заяве Турчынава, разьмешчанай на сайце Вярхоўнай Рады Ўкраіны:
«Гэты рэфэрэндум парушае Канстытуцыю Ўкраіны і Канстытуцыю Аўтаномнай рэспублікі Крым і зьяўляецца фальшывым ад пачатку да канца, і яго вынікі ня будуць адлюстроўваць рэальных настрояў насельніцтва аўтаноміі. Трэба разумець, што яго вынікі загадзя намаляваныя ў Крамлі, якому патрэбна хоць нейкая падстава, каб афіцыйна ўвесьці войскі на нашы землі і пачаць вайну, якая разбурыць чалавечыя лёсы і эканамічныя пэрспэктывы Крыму», — адзначыў выконваючы абавязкі прэзыдэнта Ўкраіны.
Аляксандр Турчынаў таксама адзначыў у сваёй заяве, што «псэўдарэфэрэндум не мае ніякай прававой легітымнасьці», паколькі прызнаны проціпраўным Вярхоўнай Радай Украіны, Канстытуцыйным судом Украіны, а таксама Вэнэцыянскай камісіяй.
«Таму адзіна правільным рашэньнем з боку крымчан будзе ігнараваць гэтую правакацыю Крамля. Я зьвяртаюся да кожнага жыхара Крыму з заклікам адказна паставіцца да сваёй будучыні, але не разьменьвацца на фальшывыя абяцаньні, якія прывядуць рэгіён да сацыяльна-эканамічнай катастрофы», — гаворыцца ў заяве.