Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратуру Швайцарыі папярэдзілі пра грошы Януковіча


Пракуратура Швайцарыі атрымала апавяшчэньне ад паліцыі аб апэрацыях па адмываньню грошай, якія праводзілі адхілены ад улады ва Ўкраіне прэзыдэнт Віктар Януковіч і яго людзі.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар пракуратуры ў суботу, адзначыўшы, што фармальна сьледзтва з гэтай нагоды яшчэ не пачалося.

Прадстаўнік пракуратуры заявіла пра абвінавачваньні Януковічу і яго бліжэйшаму атачэньню, якія падрыхтавала фэдэральная паліцыя Швайцарыі, дакладней то яе адзьдзяленьне, якое займаецца падтрыманьнем сувязі са швайцарскімі банкамі ў выпадках падазрэньня аб адмываньні грошай.

У мінулым месяцы Швайцарыя замарозіла рахункі асобаў, зьвязаных з Януковічам. Застаецца невядомым, колькі грошай, якія належаць украінскім палітыкам, знаходзіцца ў Швайцарыі і якую суму гэтая краіна замарозіла. Новы прэм’ер -міністар Украіны Арсеній Яцанюк лічыць, што Януковіч прысвоіў 37 мільярдаў даляраў за тры гады знаходжаньня ў прэзыдэнцкім крэсьле.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG