22:36
16.3.2014
Ваў ваў ваў.. Вось як. #Крым http://t.co/jVyKDHu644
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.3.2014
22:01
16.3.2014
Тэлеканал «Россия-1», Дзьмітрый Кісялёў: «Расея — адзіная краіна ў сьвеце, якая рэальна здольная ператварыць ЗША ў радыеактыўны попел»
21:22
16.3.2014
Рэфэрэндум ў Крыме завяршыўся. Расейскія СМІ адрапартавалі: 93%
Екзітпол нікому невідомої соцслужби. : "за" Росію у Криму сказали 93% pic.twitter.com/Y2zAJaKPKs
— Українська правда (@ukrpravda_news) March 16, 2014
21:04
16.3.2014
Першыя вынікі экзіт-полу ў #Крым http://t.co/ETdOuDRmzx
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.3.2014
20:48
16.3.2014
У Адэсе прайшоў прарасейскі марш
У Адэсе падчас маршу людзі з расейскімі сьцягамі прайшлі па вуліцах гораду.
У маршы ўдзельнічала да 5 тысяч чалавек.
Падчас руху калёна скандавала «Расія! Рэфэрэндум!»
Як і ў Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласьцях на аналягічных мітынгах, тут раздавалі паперкі, падобныя да бюлетэняў, з пытаньнямі пра статус вобласьці і стасункі з Расеяй, піша «Ўкраінская праўда».
20:29
16.3.2014
19:39
16.3.2014
Улады Турцыі прымуць экс-кіраўніка мэджлісу крымскіх татараў
Прэм’ер-міністар Турцыі Рэджэп Эрдаган і кіраўнік МЗС Турцыі Ахмед Давутголу сустрэнуцца з дэпутатам Вярхоўнай рады Ўкраіны Мустафой Джэмалем.
Джэмаль дваццаць гадоў ўзначальваў меджліс крымкіх татараў.
Сустрэчы адбудуцца падчас працоўнага візыта Джэмаля ў Турцыю адпаведна увечары 16 і 18 сакавіка — паведамляе УНІАН.
19:38
16.3.2014
Прарасейскія пратэстоўцы захапілі будынак пракуратуры ў Данецку
19:29
16.3.2014
Рэфэрэндум у Крыме незаконнны — Рада Эўропы і Эўрапейская камісія
Прэзыдэнт Эўрапейскай рады Герман Ван Рампэй і прэзыдэнт Эўрапэйскай камісіі Жозэ Манэуль Барозу зрабілі сумесную заяву. «Эрапэйскі зьвяз лічыць рэфэрэндум па пытаньні будучага статусу ўкраінскай тэрыторыі супярэчным канстытуцыі Ўкраіны і міжнароднаму заканадаўству. Рэфэрэндум зьяўялецца незаконным і нелегітымным, і ягоныя вынікі ня будуць прызнаныя».
19:23
16.3.2014
19:23
16.3.2014
А ў Харкаве прарасейскія актывісты разграмілі офісы ўкраінскіх арганізацый #крым
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.3.2014
19:22
16.3.2014
Беспарадкі ў Данецку: прарасейскія актывісты захапілі Пракуратуру, будынак СБУ, галоўны бізнэс-цэнтр Данбаса #крым
— Радыё Свабода (@svaboda) 16.3.2014
18:48
16.3.2014
У Запарожжы затрымалі ўзброеную групу
Супрацоўнікі СБУ і МУС затрымалі ў Запароскай вобласьці групу асобаў, у якіх знайшлі зброю, патроны, выбухоўку і спэцсродкі.
Затрыманыя плянавалі дзеяньні па дэстабілізацыі абстаноўкі ў Запароскай вобласьці — паведамляе сайт СБУ.