Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусь прыедзе прэзыдэнт Вэнэсуэлы Мадура


Нікалас Мадура, архіўнае фота
Нікалас Мадура, архіўнае фота

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Нікалас Мадура заплянаваў афіцыйны візыт у Менск, перадае БелТА. Мяркуецца, што сярод іншага Мадура возьме ўдзел у адкрыцьці помніка Сымону Балівару ў аднайменным менскім сквэры 5 кастрычніка. Ці сустрэнецца Мадура з Аляксандрам Лукашэнкам, невядома.

Мадура ў мінулы раз наведваў Менск у 2013 годзе, праводзіў перамовы з Лукашэнкам. Пасьля Лукашэнка і Мадура сустракаліся ў Маскве ў 2015 годзе, Лукашэнка запрашаў Мадуру ў Менск на новы візыт яшчэ ў студзені 2016-га.

За дзень да візыту ў Менск, 4 кастрычніка Нікалас Мадура наведае Расею і сустрэнецца з Уладзімерам Пуціным, піша РИА Новости. Вэнэсуэла да таго зьвярталася да Расеі з просьбай аб рэструктурызацыі запазычанасьці.

У Вэнэсуэле пасьля сьмерці мінулага кіраўніка краіны Уга Чавэса і ад пачатку кіраваньня Мадуры цягнецца эканамічны крызіс, які ў тым ліку прывёў да дэфіцыту прадуктаў харчаваньня і голаду. У выніку крызысу 75% жыхароў Вэнэсуэлы страцілі ў сярэднім амаль дзевяць кіляграмаў вагі, краіна перажывае рэкордны ўзровень дзіцячага недаяданьня. У адказ на крызіс Мадура прапанаваў плян разьвядзеньня трусоў.

Праз эканамічны крызіс і спробу Мадуры пашырыць уладу ў Вэнэсуэле адбываюцца масавыя пратэсты. ЗША ўвялі санкцыі супраць прэзыдэнта Вэнэсуэлы, а прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп казаў, што не выключае варыянту ваеннага вырашэньня крызісу ў Вэнэсуэле. Мадура на гэта адказаў абвяшчэньнем ваенных вучэньняў.

МЗС Беларусі падтрымліваў улады Вэнэсуэлы, у тым ліку заяўляў, што «вэнэсуэльскі народ здольны ўрэгуляваць сытуацыю без умяшаньня звонку».

Бяз Чавэса беларуска-вэнэсуэльскае сяброўства хутка згасла

Беларуска-вэнэсуэльскія дачыненьні распачаліся ў сярэдзіне нулявых і ў асноўным трымаліся на асабістых кантактах Уга Чавэса і Аляксандра Лукашэнкі. Пасьля сьмерці Чавэса асобныя праекты па інэрцыі яшчэ рухаліся, але ўвогуле актыўнасьць затухала па ўсім фронце.

У мінулую сераду амбасадарка Беларусі ў Вэнэсуэле абмяркоўвала зь міністрам прамысловасьці гэтай краіны «пэрспэктывы актывізацыі прамысловай каапэрацыі» і ўмовы новых кантрактаў на пастаўкі машынакомплексаў вэнэсуэльскім партнэрам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG