Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд прызначыў дадатковую экспэртызу сайту 1863x.com. Пальчыс: гэта невялікая перамога


Эдуард Пальчыс, архіўнае фота
Эдуард Пальчыс, архіўнае фота

Чарговае судовае паседжаньне ў справе сайту 1863x.com, які стварыў Эдуард Пальчыс, прайшло 14 сьнежня. Пальчыс паведаміў на Facebook, што падчас паседжаньня яны «з адвакатам Бахціной Ганнай Віктараўнай атрымалі невялікую перамогу».

Як патлумачыў Пальчыс Свабодзе, суд вырашыў правесьці дадатковую эспэртызу некаторых артыкулаў з сайту 1863x.com, каб выявіць, ці зьмяшчаецца ў іх складнік экстрэмізму.

«Прызначылі дадатковую экспэртызу для часткі артыкулаў. Гэта зроблена для таго, каб вырашыць, ці прызнаваць сайт экстрэмісцкім. Праз тое, што працягваецца судовы разбор, пакуль я фармальна ня маю права агучваць падрабязнасьці», — сказаў Пальчыс.

***

Глядзіце таксама: Вялікае інтэрвію Эдуарда Пальчыса 3 лістапада:

Інтэрвію тыдня. Эдуард Пальчыс
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:16:02 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG