Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Звольненыя гарадзенскія гісторыкі выдалі часопіс


Так выглядае новы гістарычны часопіс «Гадавік Цэнтра беларускіх студыяў»
Так выглядае новы гістарычны часопіс «Гадавік Цэнтра беларускіх студыяў»

У Горадні прэзэнтавалі першы нумар новага навуковага гістарычнага выданьня — «Гадавік Цэнтра беларускіх студыяў». Новы акадэмічны часопіс выдаецца беларускімі навукоўцамі пры Варшаўскім унівэрсытэце.

Рэдактар «Гадавіка Цэнтра беларускіх студыяў» Генадзь Семянчук сказаў, што новы гістарычны часопіс выдаецца пераважна былымі гарадзенскімі гісторыкамі, якія па палітычных матывах былі звольненыя з унівэрсытэту імя Янкі Купалы. Больш дзесяці звольненых гісторыкаў былі прынятыя ў Цэнтар беларускіх студыяў, які створаны адмыслова для іх пры Варшаўскім унівэрсытэце.

Паводле Семянчука, канцэпцыя выданьня ня будзе адыходзіць ад клясычных акадэмічных навуковых выданьняў гуманітарнага накірунку. Плянуецца, што большасьць тэкстаў у часопісе будуць займаць вынікі навуковых дасьледаваньняў сябраў Цэнтра беларускіх студыяў пры Варшаўскім унівэрсытэце. Таксама будуць госьці, абавязкова маладыя навукоўцы. У выданьні будуць рубрыкі — «Крыніцы» і «Рэцэнзіі».

Генадзь Семянчук
Генадзь Семянчук

Што датычыць тэматыкі, то, паводле рэдактара Семянчука, пераважна будзе рэпрэзэнтавацца беларуская гістарыяграфія, а таксама беларуска-польская гістарычная праблематыка і дачыненьні.

— Першы нумар нашага часопісу прадстаўлены тэкстамі, якія датычаць пераважна гісторыі ХІХ-ХХ стагодзьдзяў, але ёсьць і іншае. Да прыкладу, сацыёляг Вардамацкі прадставіў тэкст, прысьвечаны сучасным сацыялягічным аналізам рэакцыі беларускага грамадзтва на падзеі ва Ўкраіне. Хачу зазначыць, што тэксты ў часопісе будуць друкаваца на адной з трох моваў: па-беларуску, па-польску альбо па-ангельску.

Паводле прафэсара Алеся Краўцэвіча, выданьне мае прадэманстраваць, што гарадзенскія гісторыкі, звольненыя па палітычных матывах з унівэрсытэту імя Янкі Купалы, надалей прысутнічаюць у навуковай прасторы:

Алесь Краўцэвіч
Алесь Краўцэвіч

— Вельмі добра, што ў нас зьявілася такая магчымасьць выдаваць свой навуковы часопіс. Гэта будзе сьведчаньнем таго, што мы існуем у навуковай прасторы. Ва ўсёй Беларусі выходзіць толькі адзін навуковы гістарычны часопіс «Беларускі гістарычны агляд». Гэта практычна адзінае выданьне на ўсю Беларусь на мноства ўнівэрсытэтаў. Складваецца ўражаньне, што беларускім гісторыкам плацяць грошы за тое, каб яны не пісалі гісторыі Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG