Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвешчана перамір'е. Апазыцыя выставіла Януковічу ультыматум

5 забітых і больш за 300 параненых. Колькасьць ахвяраў расьце. На Майдане абвясьцілі аб пачатку паўстаньня, узводзяць новыя барыкады і чакаюць штурму. Калі Януковіч ня згодзіцца на датэрміновыя выбары, апазыцыя абяцае ісьці ў атаку. Дамоўлена, што пад час перамоваў лідэраў трох апазыцыйных фракцый Вярхоўнай Рады абодва варагуючыя бакі спыняць актыўныя дзеяньні.

01:01 23.1.2014

Вулічныя баі ў Кіеве. Забітыя і параненыя


КРОНІКА ПАДЗЕЯЎ 22 студзеня
01:26 23.1.2014

Маці забітага ў Кіеве беларуса: «Ён казаў, што хутка прыедзе дадому»

Міхаіл Жызьнеўскі
Міхаіл Жызьнеўскі

Бацькі Міхаіла Жызьнеўскага жывуць у Гомелі. Абодва пэнсіянэры. Ніне Васільеўне ня так даўно паставілі кардыёстымулятар. Яна ня стрымлівае сьлёз:

– Вярніце мне цела! Дайце пахаваць майго сына на роднай зямлі!

Апошні раз Міхаіл Жызьнеўскі ступаў на родную зямлю ў 2005 годзе. Ніна Васільеўна кажа, што тады Міхаіла вывезьлі з краіны, здарылася нейкая блытаная гісторыя...
Чытаць далей...
01:26 23.1.2014

Задайце пытаньне Віталю Портнікаву

Вядоўца праграмаў у Espreso.tv і телеканале ТВі, аглядальнік расейскай і ўкраінскай службаў Радыё Свабода Віталь Портнікаў днямі быў вымушаны пакінуць Украіну. Паводле яго словаў, з расейскіх крыніцаў ён атрымаў інфармацыю пра тое, што яго плянуюць зрабіць «новым Георгіем Гангадзэ».

Чытаць далей...
01:26 23.1.2014

Што такое УНА-УНСО?

Байцом гэтай арганізацыі быў беларус Міхаіл Жызьнеўскі, які браў удзел у Кіеўскіх пратэстах і ў сераду быў забіты стрэлам у сэрца.
01:26 23.1.2014

Уцёк зь Беларусі з-за палітыкі і быў забіты на Майдане

Міхаіл Жызьнеўскі быў забіты ў Кіеве ў сутычках са спэцназам раніцай 22 студзеня. Яго апазналі сябры і паплечнікі. Міхаіл прыехаў зь Беларусі ў 2005 годзе. Паплечнікі распавядаюць, што на радзіме хлопцу пагражаў крымінальны перасьлед.
Чытаць далей...
01:27 23.1.2014

Параненыя 42 журналісты і тысячы дэманстрантаў



За час сутычак на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева паміж радыкальнымі дэманстрантамі і сілавікамі пацярпелі сёньня ня менш за 42 журналісты, паведамляе Інстытут масавай інфармацыі. Ён прыводзіць пералік пацярпелых на сваім сайце.

Між тым Міністэрства ўнутраных справаў заявіла, што пасьля падзей на Грушэўскага па мэдычную дапамогу зьвярнуліся 218 праваахоўнікаў, 99 зь іх шпіталізаваныя.

Дакладных дадзеных аб пацярпелых дэманстрантаў пакуль няма; падобна, іх лік ідзе на тысячы. У прыватнасьці, учора ў штабе нацыянальнага супраціву заяўлялі пра 1400 чалавек, якія зьвярнуліся па мэдычную дапамогу толькі да мэдычнай службы Майдана і мабільных мэдычных брыгадаў толькі цягам дня.

Праваахоўныя структуры пацьвердзілі гібель двух дэманстрантаў сёньня раніцай, у Штабе нацыянальнага супраціву заяўлялі аб чатырох загінулых.
01:34 23.1.2014

Праўладны дэпутат павітаў пагібель людзей у Кіеве


Праўладны дэпутат павітаў пагібель людзей у Кіеве
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:27 0:00
Наўпроставы лінк

У Луганску падчас акцыі памяці дэпутат абласной рады ад Партыі рэгіёнаў Арсен Клінчаеў павітаў пагібель гэтых людзей, паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода.

Акцыя праходзіла каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў цэнтры Луганску. Мітынг праводзілі мясцовыя прадстаўнікі апазыцыйных партый. Сваю акцыю зладзілі і актывісты грамадзкага сэктару Луганскага Эўрамайдану. Яны ў знак жалобы павязалі чорныя і сіне-жоўтыя стужкі па пэрымэтры ўсёй плошчы.

Сам Арсен Клінчаеў, паводле словаў актывістаў, хадзіў сярод людзей і ўсьміхаўся. Натоўп з крыкамі «Банду гэць» выштурхаў дэпутата за межы плошчы. Сваім апанэнтам Клінчаеў адказваў матам. Яго стрымлівала міліцыя.

Падчас спрэчкі дэпутат заявіў пра загінулых: «Гэтыя людзі пайшлі супраць улады. Ніхто ня мае права ўжываць фізычную сілу супраць міліцыянтаў. Яны іх то дубінкамі, то камянямі, то яшчэ чымсьці. Міліцыя мае права абараняць сваё жыцьцё. Таму я лічу правільным што гэтыя чатыры чалавекі загінулі. Мала таго, я лічу, што трэба яшчэ больш строга. Гэтыя дзьве тысячы трэба арыштаваць і пасадзіць», — сказаў Арсен Клінчаеў.

Сёньня раніцай цягам сутычак паміж дэманстрантамі і сілавікамі на вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева загінула некалькі чалавек. Праваахоўнікі афіцыйна пацьвердзілі гібель двух, у Штабе нацыянальнага супраціву заяўляюць аб пяці загінулых.
01:50 23.1.2014

Што апазыцыя сказала на Майдане 22 студзеня? Ці ёсьць плян?

Усенароднае веча на Майдане 22 студзеня
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00
Наўпроставы лінк

На Эўрамайдане ў Кіеве адбылося Ўсенароднае веча. Лідэры апазыцыі адзначылі, што перамовы з прэзыдэнтам Віктарам Януковічам не далі вынікаў. Таму апазыцыя настойвае на датэрміновых прэзыдэнцкіх выбарах. Таксама апазыцыянеры папрасілі людзей не разыходзіцца сёньня з Майдану, бо, як яны адзначылі, існуе вялікая верагоднасьць, што сёньня яго зачысьцяць ад мітынгоўцаў. На Эўрамайдане ўмацоўваюцца барыкады.
02:04 23.1.2014

Відэафакт: Спэцназ масава абстрэльвае пратэстоўцаў

У баях у Кіеве масава абстрэльваюць пратэстоўцаў
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00
Наўпроставы лінк
02:29 23.1.2014

Украінская апазыцыя гатовая ісьці пад кулі


Лідэры апазыцыйных фракцыяў запэўнілі, што зробяць усё магчымае, каб пазьбегнуць кровапраліцьця, але, калі іншага выйсьця ня будзе — гатовыя ісьці пад кулі разам зь іншымі ўдзельнікамі акцыі пратэсту. Апазыцыянеры заявілі аб стварэньні альтэрнатыўнага парлямэнту Народнай Рады і аб намеры стварыць паралельныя органы ўлады.


«У нас ёсьць два шляхі: першы — спыніць праліцьцё крыві. На гэты шлях у нас засталося 24 гадзіны. Калі гэтага ня будзе, то я скажу за сябе: я з сорамам жыць ня буду. Заўтра пойдзем наперад: калі куля ў лоб, то куля ў лоб. Але шчыра, справядліва і сьмела», — заявіў лідэр фракцыі «Бацькаўшчына» Арсень Яцанюк.

Лідэр «Свабоды» Алег Цягныбок заклікаў усіх да барацьбы і дапамагаць, хто як можа, актыўным удзельнікам супраціву. Паводле яго словаў, «гэта героі».

Чытаць далей...
02:35 23.1.2014
У катапульты пратэстоўцаў зьявіўся свой твітэр
02:42 23.1.2014

Украінскі рок-гурт Скрябін напісаў песьню па матывах падзеяў у Кіеве 22 студзеня

03:01 23.1.2014
Дэманстранты абстрэльваюць спэцназ рагаткамі, закідваюць камянямі і фаервэркамі. Паміж «Беркутам» і пратэстоўцамі — слуп агню і дыму

Загрузіць яшчэ

XS
SM
MD
LG